Прыклад захавання гістарычнай памяці
Так коратка можна ахарактарызаваць сутнасць самага маладога дзяржаўнага свята нашай краіны — Дня народнага адзінства.
На Пастаўшчыне мерапрыемствы з яго нагоды распачаліся ў пятніцу, 16 верасня. У раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт «Мы — адзінае цэлае». Віншуючы ўдзельнікаў мерапрыемства, кіраўнік раёна Сяргей Чэпік гаварыў пра тое, што гэта свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі. Спалучае ў сабе трыумф гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у светлай будучыні нашай агульнай Радзімы:
— Падзеі апошніх гадоў пераканаўча паказалі, што мы павінны шанаваць сваю гісторыю і традыцыі, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі нашы продкі. Чым больш мы будзем ведаць пра наша мінулае, тым менш застанецца непаразумення і рознагалоссяў у грамадстве. Захаваць і прымножыць нашы поспехі мы зможам, толькі калі будзем адзіныя, як калісьці былі адзіныя нашы продкі.
Фото Натальи Налей