На базе молочнотоварной фермы «Новосёлки» прошёл семинар-учёба для техников-осеминаторов

Сельское хозяйство

Узбагацілі веды і вопыт

Узнаўленне статка — асноўная ўмова атрымання прыбытку ў малочнай галіне. І важная роля тут адводзіцца тэхнікам-асемянатарам. Для іх на базе малочнатаварнай фермы «Навасёлкі» ААТ «Навасёлкі-Лучай» на мінулым тыдні прайшоў семінар-вучоба. Яго правяла галоўны спецыяліст па штучным асемяненні РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» Наталля Затоненка.

Штучнае асемяненне з’яўляецца найбольш прагрэсіўным метадам узнаўлення статка. Як правільна працаваць з генетычным матэрыялам, выбіраць аптымальны час для правядзення асемянення буйной рагатай жывёлы, весці дакументацыю, і абмяркоўвалі ўдзельнікі семінара. Наталля Затоненка таксама акцэнтавала ўвагу на адказным выкананні работнікамі службовых абавязкаў, бо ад гэтага ў немалой ступені залежыць колькасць атрымання прыплоду, а адпаведна і надоі малака, фінансавае становішча гаспадарак.

На базе молочнотоварной фермы «Новосёлки» прошёл семинар-учёба для техников-осеминаторов
Тлумачэнні па вядзенні журналаў дае Наталля Затоненка

Прысутныя засяродзіліся на тыповых і сучасных метадах лячэння жывёлы, новых і найбольш эфектыўных лекавых прэпаратах, азнаёміліся з асноўнымі акушэрска-гінекалагічнымі мерапрыемствамі, якія неабходна праводзіць. Наталля Затоненка падзялілася сваім вопытам, а тэхнікі-асемянатары раёна расказалі пра свае напрацоўкі.

Вартая для пераймання вопыту работа спецыялістаў жывёлагадоўлі ААТ «Навасёлкі-Лучай». Тут працуюць 4 тэхнікі-асемянатары. Сярод іх — ветэрынар-гінеколаг Святлана Саланінка і галоўны ветурач Аляксандр Жытковіч. У гаспадарцы ёсць апарат для правядзення ультрагукавога даследавання жывёлы. Яго выкарыстанне на практыцы прадэманстравала Святлана Саланінка.

На базе молочнотоварной фермы «Новосёлки» прошёл семинар-учёба для техников-осеминаторов
Ветурачы Станіслаў Тарасевіч, Сяргей Якімовіч і Анатолій Бявідзіс

Нядрэннымі вынікамі работы можа пахваліцца кожны з мясцовых спецыялістаў. Напрыклад, Сяргей Мусіенка, які працуе на рабатызаванай ферме «Коўзаны», за мінулы год ад 100 кароў атрымаў 95 цялят. 81 цяля — выхад ад 100 кароў у тэхніка-асемянатара Вольгі Савіцкай з фермы «Лучай».

З высокімі паказчыкамі пра­цуюць асемянатары ААТ «Хаці­лы-агра» Ала Шваякова, Вольга Шпакоўская і Наталля Яморская. Багаты вопыт работы ў жывёлагадоўлі ў тэхнікаў-асемянатараў з вышэйшай адукацыяй Станіслава Тарасевіча з ААТ «Камайскі-агра» і Сяргея Якімовіча з СП «Дунілавічы-агра». Тым не менш ім было цікава пачуць парады спецыяліста Віцебскага племпрадпрыемства, задаць пытанні, паслухаць калег з іншых гаспадарак раёна. Падчас вучобы тэхнікі-асемянатары асвяжылі ў памяці і папоўнілі свае тэарэтычныя веды, узбагацілі практычны вопыт.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.