Какие нарушения ПДД выявили инспекторы ГАИ во время рейда в рамках СКМ «Внимание — дети!»?

Безопасность

Каб дарога была бяспечнай для дзяцей

Як ужо паведамляла раёнка, з 25 жніўня па 5 верасня ДАІ краіны праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Увага — дзеці!», прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года. Актыўна ўключыліся ў яе і дзяржаўтаінспектары Пастаўшчыны. Штодзень, заступаючы на дзяжурства на дарогах, яны ўважліва сочаць за тым, як вадзіцелі  выконваюць патрабаванне рухацца ў названы перыяд у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар, ці парушаюць устаноўлены скорасны рэжым і правілы бяспечнай перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца дарогам паблізу школ, дзіцячых садоў і іншых адукацыйных устаноў.

Какие нарушения ПДД выявили инспекторы ГАИ во время рейда в рамках СКМ «Внимание — дети!»?
Наталля Звяруга ўручае святлоадбівальную палоску юнай удзельніцы дарожнага руху

— Мэта акцыі — павысіць пільнасць вадзіцеляў і бацькоў напярэдадні навучальнага года, каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. А такія ДТЗ, на жаль, здараюцца. На тэрыторыі нашага раёна з пачатку года адбылося два, — гаварыла старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ РАУС Наталля Звяруга, з якой і інспектарам ДПС Андрэем Ціхановічам адправілася патруляваць дарогі карэспандэнт «ПК».

Па словах міліцыянераў, у першыя два дні акцыі, калі, магчыма, не ўсе яшчэ ведалі пра яе, парушальнікаў стараліся не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, у асноўным рабілі вусныя заўвагі. Потым сталі складаць пратаколы. Самае распаўсюджанае правапарушэнне з боку вадзіцеляў — рух без уключанага блізкага святла фар. Усяго за 5 дзён зарэгістравана больш за 20 такіх выпадкаў. Некаторыя перавозяць дзяцей у аўтамабілях без спецыяльных крэслаў і бустараў. Што да пешаходаў з дзецьмі, то яны часам пераходзяць дарогу не там, дзе гэта дазволена.

Вось і падчас нашага рэйду выявілі некалькі парушэнняў правілаў дарожнага руху. Усім спыненым вадзіцелям і пешаходам дзяржаўтаінспектары нагадалі пра акцыю, а дзецям, якія былі з імі, уручылі святлоадбівальныя палоскі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.