Думку пра тое, што адзінства нацыі — залог стабільнасці і аснова для далейшага развіцця Беларусі, выказаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург падчас мітынгу, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада ў суботу, 17 верасня. «Мы павінны ясна разумець, што ў аснове народнага адзінства беларусаў — гістарычная памяць, прыхільнасць да традыцый, а таксама шанаванне дзяржаўных сімвалаў, — гаварыў ён. — Невыпадкова гэты год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Яго мэта — фарміраванне аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства нашага народа».
У знак памяці і павагі да подзвігу старэйшых пакаленняў граніт брацкай магілы на плошчы Леніна ў гэты дзень ажывілі шматлікія кветкі і вянкі ад прадстаўнікоў розных грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і прадпрыемстваў, моладзі і ветэранаў.
Фото Людмилы Зеленкевич