Чемпионат Беларуси по футболу. Вторая лига. «Городские львы» (Городок)–ФСК «Поставы» – 3:0

Спорт и туризм

Форс-мажор. І не толькі ў нас

«Гарадскія львы» (Гарадок)–ФСК «Паставы» – 3:0 (тэхнічны вынік)

З-за кадравых праблем яшчэ ў пачатку верасня пастаўчане звярнуліся ў АБФФ з просьбай перанесці выязны матч на 2 кастрычніка. І калі федэрацыя зга­дзілася, то сапернік выступіў супраць. У выніку з-за шэрага абставін наша каманда на матч не з’явілася. За гэта атрымала тэхнічнае паражэнне. А гарадокцы паклалі ў сваю скарбонку 3 лёгкія ачкі.

Такія інцыдэнты, калі каманда не з’яўляецца на гульню, не адзінкавыя. Тым не менш вострая барацьба за медалі і пуцёўкі ў фінальны рэспубліканскі этап працягваецца. Лідары — дзе віцебскія каманды — сінхронна атрымалі чарговыя перамогі: дзеючы чэмпіён, «Газавік», з цяжкасцю дабіўся поспеху (2:0) на выездзе ў Полацку; лідар, «Велес-2020», з лікам 15:0 разграміў ФК «Лепель». Аршанцы на сваім полі выйгралі (3:0) у талачынцаў.

Чемпионат Беларуси по футболу. Вторая лига. «Городские львы» (Городок)–ФСК «Поставы» – 3:0

Турнірная табліца выглядае так: 1-е месца — «Велес» (42 ачкі), 2-е — «Газавік» (41), 3-е — ФК «Міёры» (35), 4-е — «Гарадскія львы» (33), 5-е — ДЮСШ-Орша (21), 6-е — «Полацк-2019» (17), 7-е — ФСК «Паставы» (16), 8-е — ФК «Лепель» (14), 9-е — ФК «Сянно» (5), 10-е — «Ніва» (4). Нагадаю, што толькі дзве найлепшыя каманды Віцебскай вобласці будуць змагацца па кубкавай сістэме з наймацнейшымі клубамі з іншых рэгіёнаў і Мінска. Такімі ўжо датэрмінова сталі «Стэнлес» (Пінск), «Бумпрам» (Гомель) і «Ніва» (Далбізна).

У выхадныя згуляе паміж сабой чацвёрка лідараў: «Газавік» — з міёрцамі, а «Велес» — з гарадокцамі. Чэмпіён вобласці і сярэбраны прызёр, хутчэй за ўсё, стануць вядомыя ў заключным туры.  «Велес» ужо прабіўся ў рэспубліканскі фінал. Пастаўчане завершаць сезон паядынкам з віцебскім «Газавіком» 25  верасня на сваім полі.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.