Урадзіла каралева ў мундзіры
Так многія называюць бульбу. Яе ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» сёлетняй вясной на 36 гектарах пасадзіў Віталій Смолка, даглядаў Аляксандр Муляронак. Аляксандр Федаронак да гэтага года вырошчваў бульбу толькі на сваім прысядзібным участку. Восенню кіраўніцтва акцыянернага таварыства прапанавала яму большыя маштабы — папрацаваць у гаспадарцы на бульбаўборачным камбайне. Аляксандр — чалавек безадмоўны, ды і за якую работу ні возьмецца, яна ў яго ладзіцца. Вясной падкормліваў шматгадовыя травы і азімыя культуры, затым сеяў яравыя, падчас корманарыхтоўкі працаваў на трактары з касілкай. А перасеў на камбайн — і тут ніякіх затрымак у рабоце.
З пэўнай плошчы бульбу ў Навасёлках падабралі за капалкамі навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа, частку Аляксандр убраў камбайнам. Каралева ў мундзіры ўрадзіла добра — яе накапалі больш за 1 000 тон. Цяпер актыўна рэалізуюць.
Анна Анішкевіч