Задержан преступник, вскрывший Coffee Room, DIAROSSA, «Мила», «Аккумуляторы» и «На связи. А1»

Безопасность Важное

Знайшлі і затрымалі

У канцы чэрвеня нашы ціхія Паставы ўскалыхнула серыя крадзяжоў. У ноч на 29 чысло нехта, разбіўшы акно, пранік у кафейню Koffee Room і ювелірны магазін DIAROSSA, якія знаходзяцца ў адным будынку па вуліцы Ленінскай. У кафейні злодзей пажывіўся толькі невялікай сумай грошай. А ўкрасці грашовую выручку і ювелірныя вырабы ў DIAROSSA перашкодзіла сігналізацыя: пасля яе спрацоўкі злачынец уцёк.

Наступнай ноччу адбыліся крадзяжы з магазінаў «Мила» ўсё па той жа вуліцы Ленінскай, «Аккумуляторы» па Чырвонаармейскай і салона «На связи. А1» на плошчы Леніна. У «Миле», як і ў іншых аб’ектах, злодзей збіраўся ўкрасці грошы, але не змог і вынес 95 найменняў тавару і прынтар з убудаваным сканерам. Тавары, ноўтбук і некалькі соцень рублёў сталі яго здабычай у «Аккумуляторах». Самую ж вялікую грашовую выручку — каля 1,5 тысячы рублёў — начны візіцёр забраў з салона «На связи. А1». Хацеў украсці таксама мабільныя тэлефоны, ужо пачаў адкрываць шкляную вітрыну з імі, але зноў спрацавала сігналізацыя…

Задержан преступник, вскрывший Coffee Room, DIAROSSA, «Мила», «Аккумуляторы» и «На связи. А1»

Пошукі злачынца працягваліся месяц. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Пастаўскага РАУС правялі вялізную работу па ўстанаўленні яго асобы. У гэтым ім дапамагалі калегі з мясцовага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, абласнога ўпраўлення і тэрытарыяльных органаў аховы Віцебшчыны. У выніку 28 ліпеня злодзей быў затрыманы. Ім аказаўся 20-гадовы жыхар Віцебска, які раней некаторы час пражываў у Паставах. У абласным цэнтры малады чалавек працаваў і адначасова вучыўся. Ён не п’е, не курыць, нядаўна ажаніўся, да гэтага праблем з законам не меў.

Зараз злодзей знаходзіцца ў следчым ізалятары Віцебска. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа, якую расследуе Пастаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Як расказаў яго супрацоўнікам затрыманы, усе злачынствы ён старанна абдумваў. З сабой браў інструмент для ўскрыцця гандлёвых аб’ектаў і для падсветкі, сумку-заплечнік, каб скласці ўкрадзены тавар. Апранаўся ў адзенне, якое ніколі не насіў, а потым пазбаўляўся ад яго. Тое ж самае датычыць абутку. На «справу» выходзіў такім чынам, каб абысці ўстаноўленыя ў горадзе камеры відэаназірання, і не з таго напрамку, дзе пражываў, прыехаўшы ў Паставы. Аналагічна вяртаўся дамоў. Пастаўскімі праваахоўнікамі ўстаноўлена дачыненне затрыманага таксама да крадзяжоў з кафэ-бара ў Віцебску і трох аб’ектаў у Мінску. Частка ўкра­дзенага там і ў нашым горадзе канфіскавана і вернута пацярпелым.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.