В ОАО «Хотилы-агро» пополнились ряды хлеборобов-тысячников

Главное Сельское хозяйство

Тысячнікаў дабавілася

Усяго пару дзён назад у ААТ «Хацілы-агра» ўшаноўвалі камбайнераў і механізатараў, якія першымі ў раёне намалацілі і перавезлі па 1 000 тон збожжа. І вось рады тысячнікаў у гаспадарцы папоўніліся.

У сераду жніво вялі каля Васілін. Пасля меліярацыі поле там шырокае і доўгае. На ім працавалі ўсе 10 хацілаўскіх камбайнаў. Вацлаў Шубелька і Валянціна Калінская даставілі ў поле абед. Механізатары, якія везлі збожжа на зерняток або вярталіся пад загрузку, спыняліся ля машыны паабедаць і хутка адпраўляліся ў рэйс. Усіх тысячнікаў сабраць разам не атрымалася. Першымі сталі на выгрузку Андрэй Волк і Аляксандр Буча. На трактары з прычэпам пад’ехаў Андрэй Малец. Хлебаробы, паабедаўшы, выстраіліся, каб прымаць віншаванні. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Генадзій Лютынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч і дырэктар ААТ «Хацілы-агра»  Вячаслаў Крыштафовіч уручылі хлебаробам дыпломы, грашовыя прэміі, падарункі, і тыя заспяшаліся на свае рабочыя месцы.В ОАО «Хотилы-агро» пополнились ряды хлеборобов-тысячников

Андрэй Малец, Андрэй Волк і Аляксандр Буча— Надвор’е сёлета спрыяе, — казаў Андрэй Волк. — А вось палегліца стрымлівае тэмпы. Не гонімся за тонамі, а стараемся ўбіраць якасна. Зярнятка да зярнятка — лішні цэнтнер. Сёлета першым тысячнікам у нашай сям’і стаў старэйшы сын, Мікалай, які перавозіць збожжа. На наступны дзень і я ўзяў тысячу. А малодшы, Ілья, прасаваў сена, салому, перавозіць збажыну пачаў нядаўна. Яму тысячны рубеж сёлета, падобна, не пераадолець.

Наступная тройка тысячнікаў: Аляксей Мароз, Валерый Ярашэвіч і Мікалай Пабядзінскі. 30-гадовы Аляксей Мароз у Хацілы пераехаў месяц таму з Міёрскага раёна. Сюды яго паклікаў былы сусед Уладзімір Банькоўскі. Маладой сям’і выдзелілі добраўпарадкаваную кватэру. Жонка ўладкавалася на ферму даглядчыцай цялят, Аляксей — на камбайн. З першых дзён жніва навічок узяў высокі тэмп і дасягнуў тысячнага намалоту.

В ОАО «Хотилы-агро» пополнились ряды хлеборобов-тысячников
Аляксей Мароз, Валерый Ярашэвіч і Мікалай Пабядзінскі

— Работа на камбайне для мяне не новая, — расказваў. — 11-ы сезон убіраю збажыну. Палі тут роўныя, ураджайнасць высокая, адпаведныя і намалоты. Працую з задавальненнем.

У чацвер тысячнікамі сталі камбайнеры Арцём Чашун, Уладзімір Банькоўскі, Міхаіл Субач, механізатары Аляксандр Галубоўскі, Андрэй Калінскі, Мечыслаў Яморскі.

Камбайнеры ўбіраюць апошнія гектары збажыны на палях гаспадаркі і пачынаюць абмалочваць  збожжа на прысядзібных участках грамадзян.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.