В ОАО «Хотилы-агро» действуют два студотряда: «Механики» и «Звезды»

Сельское хозяйство

Рупяцца «Механікі» і «Зоркі»

Жніво — гарачая пара не толькі для аграрыяў, але і для маладых людзей, якія замест пасіўнага адпачынку на канікулах пажадалі паўдзельнічаць ва ўборцы ўраджаю на палях раёна. Актыўна дапамагаюць навучэнцы школ і Пастаўскага дзяржаўнага каледжа: адны з’яўляюцца памочнікамі камбайнераў, другія шчыруюць не зернетаках.

У ААТ «Хацілы-агра» дзейнічаюць два студатрады: «Механікі» і «Зоркі». Жадаючых трапіць у іх было шмат. Прыярытэт — правераным, каб навічкам было з каго браць прыклад. У адзін з дзён, калі я наведалася на зернесушыльны комплекс у Хацілах, студатрадаўцы пералапачвалі зерне на падлогавых сушылках.

В ОАО «Хотилы-агро» действуют два студотряда:  «Механики» и «Звезды»

Знаёмлюся з юнымі памочнікамі. Арцём Турла і Яўген Радзевіч — гараджане. Першы вучыцца ў СШ №1, другі закончыў 9 класаў СШ №3 і паступіў у Пастаўскі дзяржаўны каледж на тэхніка-механіка. На работу дабіраюцца па-рознаму, часта — на веласіпедах. У Тамары Крываручкі ў той дзень настрой быў прыўзняты: яна даведалася, што залічана на вучобу ў Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж. Не прывыкаць да вясковай работы і Ульяне Волк. Дзяўчына выхоўваецца ў працавітай сям’і: бацька, Андрэй Казіміравіч, у гэтыя дні ўбірае на камбайне збажыну, браты Мікалай і Ілья задзейнічаны на адвозцы збожжа. Ужо другі сезон запар  у студатрадзе Юля Мяньшова. Яна навучэнка 4-га курса нашага дзяржкаледжа, атрымлівае спецыяльнасці повара і афіцыянта.

Хвалілі юных памочнікаў загадчыца склада Марына Скрыдлеўская, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Наталля Пабядзінская. Перыядычна наведвае студатрадаўцаў першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.