Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

Сельское хозяйство

Збожжавыя і зернебабовыя ў гаспадарцы трэба ўбраць на плошчы 1 646 гектараў. Ужо абмалочаны азімы рапс. Яго з гектара атрымалі 25,7 цэнтнера. Нядрэннай вырасла азімая пшаніца: першы намалот паказвае каля 30 цэнтнераў з гектара. На поле каля Калееўцаў, дзе пасеяна гэта культура, і прыехалі ў сераду камбайны, аўтамашыны для перавозкі збожжа. Сюды завіталі і ўдзельнікі народнага жаночага клуба «Юнчанка» ра­зам з загадчыцай Юнькаўскага сельскага Дома культуры Аленай Зубко. Расцягнула мяхі гармоніка Карына Волкава — і палілася жніўная песня ў выкананні Таццяны Кустры, Марыны Касцюк, Галіны Гродзь, Зінаіды Васкрасенскай, Ганны Сарокі.

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

Затым дырэктар ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Ігар Маслоўскі і галоўны аграном гаспадаркі Марына Гваздзеўская падзякавалі механізатарам за тое, што пастараліся, каб насенне азімых і яравых было своечасова загорнута ў глебу, што ў няпростых умовах падрыхтавалі камбайны да жніва. Пажадалі ўсім моцнага здароўя, добрага настрою, на­дзейнага сямейнага тылу.

Традыцыйна адна з найстарэйшых удзельніц клуба Ганна Сарока зжала сярпом першы сноп і ўручыла яго старшыні. А той у знак удзячнасці за прафесіяналізм і старанне — Марыне Гваздзеўскай.

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

— Жніво будзе нялёгкім: моцныя дажджы і вятры пакруцілі збожжавыя, — гаварыла галоўны аграном. — Усіх нас чакае вельмі напружаная работа. Трэба набрацца сіл і цярпення, каб з мінімальнымі стратамі і як мага хутчэй убраць вырашчанае. Сёлета не будуць убіраць нашы ветэраны Віктар Чыпко і Віктар Граблеўскі. Іх тэхніку даверылі Руслану Чарняўскаму і Андрэю Цюльпанаву. Руслан папрасіў баць­ку пайсці да яго памочнікам. Той працуе ў райбыткамбінаце, але дапамагчы сыну згадзіўся. Кіраўніцтва арганізацыі і камандзіравала яго ў нашу гаспадарку. На адвозцы збожжа задзейнічаны вадзіцелі Юрый Квач, Дзмітрый Налей, Аляксандр Ермалаеў, Аляксандр Скурко, Сяргей Кавальскі і Віктар Жук (апошні на перыяд жніва прыйшоў з лясгаса).

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

На зажынкі прыехалі старшыня прафкамітэта сельгаспрадпрыемства Таццяна Чарняўская, інжынер па тэхніцы бяспекі Алег Швед. Для ўдзельнікаў жніва накрылі стол, на якім былі фрукты, квас, ліманад. Частавацца доўга хлебаробам не выпадала: паслухаўшы некалькі песень, заспяшаліся да камбайнаў. Першым на пшанічнае поле выехаў Віктар Атрахімовіч.(Яго пастаяннае месца работы — ДЭУ-33, але ўжо не першы год на ўборцы зерневых дапамагае хлебаробам «Сцяга Перамогі».) За ім выйшлі іншыя. Хіліліся каласы да жняяркі, абмалочвалася збожжа і сыпалася ў бункер. А вадзіцелі з нецярпеннем чакалі сігналу пад’язджаць на загрузку.

Щедрого солнышка, плодотворной жатвы желали хлеборобам во время зажинок в ОАО «Знамя Победы-агро»

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.