«Поставы ТВ» отмечен дипломом республиканского конкурса на лучшее освещение вопросов межнациональных и межконфессиональных отношений

Общество

Віншуем, калегі!

На мінулым тыдні падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на найлепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. На яго было пададзена 56 заявак. У намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ» дыпломам II ступені і прэміяй адзначаны калектыў рэдакцыі праграмы тэлебачання «Паставы ТБ».

— Мерапрыемства праходзіла ў сталічным Доме прэсы, — расказвала галоўны рэдактар мясцовага тэлебачання Юлія Лазікевіч. — Карысным быў удзел у прэс-канферэнцыі «Шматлікая Беларусь. Уклад дыяспар у агульную гістарычную памяць», прымеркаванай да Года гістарычнай памяці. Прыемнай — цырымонія ўзнагароджання. Дыплома Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь удастоена 6 рэдакцый рэгіянальных СМІ, сярод іх — і наша. Узнагароду атрымала з рук намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага. Важкая і прэмія ў памеры 14 базавых велічынь.

«Поставы ТВ» отмечен дипломом республиканского конкурса на лучшее освещение вопросов межнациональных и межконфессиональных отношений

Журналісты «Паставы ТБ» часта расказваюць пра падзеі ў духоўным жыцці раёна, гісторыю касцёлаў і цэркваў, каталіцкія і праваслаўныя святы, мерапрыемствы, што ладзяцца гэтымі канфесіямі, пра цёплыя і сяброўскія адносіны паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Пастаўшчыны.

— Такая высокая ацэнка нашай работы — стымул развівацца, шукаць важныя тэмы, якія хвалююць людзей, — рэзюмавала Юлія Лазікевіч.

Шчыра жадаем нашым калегам цікавых сюжэтаў і новых дасягненняў!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.