Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Важное Общество

Сучасны свет праз інтэрнэт усяляе ў нас шмат ілюзій пра ідэальнасць. Хтосьці дэманструе там свой матэрыяльны дастатак, хтосьці — «дасканалую» знешнасць, а хтосьці — уласныя адносіны або «шчаслівую» сям’ю. Ужо пачынаеш нават сумнявацца: а ці ёсць там увогуле нешта сапраўднае? Пасля наведвання сядзібы «Паўлікіна хатка» і знаёмства з яе гаспадарамі Аляксандрам і Юліяй Татарчукамі пераканалася: ёсць!

Лета… Адны імкнуцца трапіць на мора, у камфартабельныя га­тэлі з рэжымам «усё ўключана». Іншыя, наадварот, — адасобіцца з сям’ёй ад мітусні і атрымаць асалоду ад вясковай цішыні ў гармоніі з прыродай. Якраз другі варыянт можна знайсці зусім недалёка ад Пастаў — у вёсцы Сіманькі. Туды я і накіравалася, каб усё ўбачыць на свае вочы.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Мяне сустрэлі людзі з нейкай незвычайнай энергетыкай. Гэта Аляксандр, Юлія і іх дзеткі Павел і Віка. Ад усіх іх зыходзілі спакой, дабрыня і шчырасць. Гаспадары нават не спрабавалі выклікаць у мяне нейкае ўражанне ці рэкламаваць сябе. Зусім чужыя мне людзі прынялі як сваю.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки
Дружная і працавітая сям’я Татарчук

 

Пачала разглядацца… Немалы дагледжаны ўчастак, які зліваецца з возерам Споры, шмат зеляніны і кветак, акуратна высаджаныя не толькі клумбы з дэкаратыўнымі раслінамі, але і цяперашні трэнд — клумба «кухонны садзік». На тэрыторыі ёсць спецыяльна адведзеныя месцы для прыгатавання шашлыка, забаўляльны «дзіцячы гарадок», тарзанка, а таксама пірс для аматараў водных працэдур. Сярод усяго гэтага хараства размясціўся дом з бярвення з утульнай летняй тэрасай і мансардай.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Аляксандр — эканаміст па адукацыі — упэўнены, што рухавік прагрэсу не толькі рэклама… Гледзячы з вялікай пяшчотай на сваю рыжавалосую прыгажуню жонку, ён узгадаў, як Юля не проста прапанавала дабудаваць дом, але і непасрэдна сама прымала ў гэтым актыўны ўдзел нароўні з ім.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

— Раней тут было голае поле, — расказваў Аляксандр. — Мае баць­кі на гэтым месцы вырошчвалі бульбу. Потым склалі зруб і накрылі яго. У такім выгля­дзе ён прастаяў некалькі гадоў. «Нутранку», а таксама акультурванне ўчастка рабілі ўжо мы з Юляй. Яна ў мяне і архітэктар, і будаўнік. І дровы коле, і траву косіць! Цалкам замяніла мне напарніка-мужчыну. Адзін я тут нічога не зрабіў бы.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

У гэты момант пераводжу позірк на гаспадыню: на яе твары цепліцца сціплая ўсмешка, бачна, што вельмі прыемна чуць такія словы ад мужа.

Велізарная работа праведзена і ў доме: ёсць усе камунікацыі, прадуманы спальныя месцы, абсталявана кухня з сучаснай бытавой тэхнікай, утульная гасцёўня, санвузел. Захапіўшыся працэсам, маладая сям’я жыла тут з красавіка па кастрычнік. Як дзеці сталі падрастаць, вярнуліся «на пастаянку» ў горад.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

— Абсталяваўшы дом, стала шкада, што ён пустуе, — працягвала Юлія. — І я пачала ўгаворваць Сашу заняцца аграбізнесам. Ён адразу быў супраць: уяўляў наступствы «адпачынку» чужых людзей там, куды ўкладзена душа. Але пазней згадзіўся. Мінулым летам мы прынялі першых наведвальнікаў з Рэчыцы.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Па словах мужа і жонкі, гэта быў хвалюючы момант, які запомніцца ім на ўсё жыццё. Сустрэўшы гасцей на аўтавакзале ў Паставах, Аляксандр і Юлія даставілі «навасёлаў» у сядзібу, а самі вярнуліся ў горад. Тэлефонаў з рук не выпускалі: здавалася, госці вось-вось патэлефануюць, каб паведаміць, што нешта зламалася ці не працуе. Але званок так і не раздаўся. А ў дзень ад’езду яны шчыра дзякавалі гаспадарам за цудоўны адпачынак.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

З таго часу сядзібу наведалі сем’і з Гродна, Брэста, Мінска, а таксама з краін-суседак: Расіі, Літвы і Латвіі. Каб не перашка­джаць мясцовым жыхарам шумам і гучнай музыкай, а таксама захаваць асаблівую атмасферу ў сядзібе, гаспадары вырашылі  прымаць толькі сямейных пастаяльцаў. З адной парай мне ўдалося пагутарыць.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

— Прыехалі сюды ў другі раз, — дзяліўся мінчанін Ігар Пачкоўскі. — Для нас з жонкай вельмі важна з’ехаць ад мітусні, ад працы, цалкам перазагрузіцца. Цішыня, якая пануе тут, нам падабаецца. І дзіцяці на свежым паветры ёсць чым заняцца.

Сёлета адпачынак у сядзібе разнастаіла лазня, з нагоды заканчэння будаўніцтва якой (а ўзводзілі таксама ўдваіх) Аляксандр і Юлія перарэзалі чырвоную стужку. «Фішкі», якія чака­юць тут аматараў лазні, паабяцала гаспадарам не выдаваць.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

— Нам вельмі падабаецца, што няма адчування, быццам гэта камерцыя, — працягвалі госці са сталіцы. — Тут усё зроблена з душой, гаспадары пастараліся на славу. Гэта асноўнае, што пакідае ў душы адбітак.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

А я, прабыўшы ў сядзібе нават зусім крыху, ад’язджала дадому з адчуваннем паўнавартаснага адпачынку, які падарылі мне і прырода, і людзі.

— Чаму сядзіба носіць такую назву? — цікаўлюся напрыканцы размовы.

Место силы — «Паўлікіна хатка». Александр и Юлия Татарчуки приглашают отдохнуть на берегу озера в д. Симоньки

— У гонар нашага сына! — не без гордасці адказаў Аляксандр. — А для дачкі мы яшчэ пабудуем!

«Кахаць — гэта не значыць глядзець адно на аднаго, кахаць — значыць разам глядзець у адным напрамку». Так сказаў вядомы пісьменнік Антуан дэ Сэнт-Экзюперы. І я з гэтым цалкам згодная. Тады і ладзіцца ўсё, і спорыцца.

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.