Комбайнеры и механизаторы ОАО «Хотилы-агро» первыми в районе намолотили и перевезли по 1000 тонн зерна

Главное Сельское хозяйство

Першыя тысячнікі – у Хацілах

Камбайнеры ААТ «Хацілы-агра» Мікалай Чашун з памочнікам Сяргеем Буракасам, Аляксей Власаў і механізатары Аляксандр Валодзічаў і Мікалай Волк першымі ў раёне намалацілі і перавезлі па 1 000 тон збожжа.

Павіншаваць першых тысячнікаў у поле за Балаямі прыехалі стар­шыні: райвыканкама — Сяргей Чэпік, раённага аб’­яднання прафсаюзаў — Іна Далецкая, райкама прафсаюза работнікаў АПК —  Васілій Катовіч, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» — Павел Трава, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч, кіраўнік ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч і прадстаўнікі культуры. Словы шчырай падзякі за руплівую працу, дыпломы, граматы, падарункі, грашовыя прэміі, кветкі, музычныя нумары, фота на памяць — і героі жніва заспяшаліся да тэхнікі. Гаспадарка завяршае жніво: засталося ўбраць 20% ад запланаванага. Тым не менш ніхто не хоча марнаваць час.

Комбайнеры и механизаторы ОАО «Хотилы-агро» первыми в районе намолотили и перевезли по 1000 тонн зерна
З узнагарадамі і падарункамі — Мікалай Волк, Аляксей Власаў, Аляксандр Валодзічаў, Сяргей Буракас і Мікалай Чашун

Надвор’е сёлета спрыяе. Але хацілаўцы і самі прыкладваюць максімум намаганняў, каб радзіла ніва, без збояў працавала тэхніка. Толькі на рамонт камбайнаў сёлета затрацілі 100 тысяч рублёў.

— 64 цэнтнеры з гектара не выраслі самі па сабе, — віншуючы хлебаробаў, разважаў Сяргей Чэпік. — І справа не толькі ў добрым надвор’і. Мэтанакіравана працуюць агранамічная і інжынерная службы. Усе пытанні трымае на строгім кантролі Вячаслаў Крыштафовіч. Стараюцца механізатары — як вопытныя, так і маладыя. І гэта радуе. Дзякуй вам!

Інтрыга, хто сёлета стане першым тысячнікам у раёне, жыла з першага дня жніва. За намалотамі камбайнераў ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-­агра», дзе ўраджайнасць найвышэйшая, пільна сачылі многія чытачы «ПК». Некаторыя тэлефанавалі ў рэдакцыю і цікавіліся, чаму сярод перадавікоў няма Васілія Чабуранава, нізкі намалот у Андрэя Сакалова (у іх сучасныя камбайны замежнай вытворчасці New Holland, якія некалькі гадоў таму набыў малочны завод). У мінулыя гады абодва камбайнеры нязменна былі ў лідарах. Сёлета Васілій доўгі час убіраў рапс, а ён не ўліч­ваецца ў агульны намалот. У Андрэя зламаўся камбайн.

Як і ў папярэднія 4 гады, Мікалай Чашун першым сярод тых, хто працуе на КЗС-1218, намалаціў тысячу тон збожжа. На яго перавозцы 4-ы год запар не ўступае нікому першынства механізатар гэтай гаспадаркі Аляксандр Вало­дзічаў. Сярод маладых з года ў год вызначаецца Аляксей Власаў. Мікалай Волк летась прасаваў салому, сёлета перавозіць збожжа. І яму пакарылася тысяча.

Літаральна на наступны дзень атрад камбайнераў-тысячнікаў гаспадаркі папоўнілі Андрэй Волк, Мікалай Пабя­дзінскі, Валерый Ярашэвіч і Аляксей Мароз.

У ААТ «Камайскі-агра» зноў першым 1 000 тон збожжа перавёз вадзіцель Павел Кеўліч.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.