Бруснику можно собирать с 22 августа, клюкву — с 14 сентября

Природа

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 9 ліпеня 2022 г. №410 «Аб тэрмінах збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад» у гэтым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад. Брусніцы дазваляецца збіраць з 22 жніўня, журавіны — з 14 верасня.

Бруснику можно собирать с 22 августа, клюкву — с 14 сентября

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў збору або нарыхтоўкі ягад прадугле­джана адміністрацыйная адказнасць па арт. 16.19. КаАП Рэспублікі Беларусь. Дадзенае правапарушэнне цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу: на фізічную асобу — у памеры да 20 базавых велічынь (640 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 БВ (3 200 рублёў), на юрыдычную асобу — да 500 БВ (16 000 рублёў).

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў нагадвае грамадзянам правілы паводзін у лесе. Забараняецца пакідаць непатушаныя вогнішчы, кідаць запалкі, недакураныя цыгарэты, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павелічальнае шкло, факусіруюць сонечнае святло і могуць выклікаць узгаранне). Калі вы заўважылі ўзгаранне, паведамляйце пра гэта ў найбліжэйшае лясніцтва або раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефоне 101.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.