Экзотыка ў Камаях
30 гадоў таму селекцыянер з ЗША праводзіў эксперыменты для вывядзення новай разнавіднасці гатунку сліў. Сліва «Абрыкосавая» — дрэва-гібрыд, якое і атрымалася ў выніку скрыжавання слівы з абрыкосам.
У садзе Юрыя і Валянціны Юрэвічаў з аграгарадка Камаі дзіўнае дрэўца з’явілася 4 гады таму. Набылі яго гаспадары на рынку ў Паставах і не могуць нарадавацца ўдалай пакупкай. Сцвярджаюць, што дрэва непатрабавальнае, але садзіць яго трэба ў месцы, абароненым ад паўночных вятроў. Мяркуючы па ўраджаі, які сабралі сёлета Юрэвічы, «іншаземцы» там камфортна.
Крысціна Рубель
Фота даслала Святлана Ядзевіч