12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Важное Культура

Акунуліся ў спадчыну Полаччыны

12—13 жніўня старажытны Полацк гасцінна прымаў спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Арганізатары падрыхтавалі для яго гасцей і ўдзельнікаў вельмі насычаную праграму. Ну а стартавала свята з прэс-тура для рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ «Гісторыка-культурная спадчына полацкай зямлі».

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Патрыярх беларускіх гарадоў

«Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет» — радкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія падчас прэс-тура не раз з гонарам і любоўю да роднага горада працытуюць экскурсаводы. Дарэчы, гэтыя словы адлітыя ў метале на адной з самых арыгінальных полацкіх скульптур — помніку літары «Ў», — такой жа самабытнай, як і сам Полацк. Гэты найстаражытнейшы горад нашай краіны па праву лічыцца калыскай беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці. Ён і сапраўды першапачатак усяго. На вуліцах горада свой адбітак пакінулі мінулыя стагоддзі. Тут можна «дакрануцца» да сімвалаў, якія адлюстроўваюць гістарычны лёс краіны. Самыя яскравыя з іх — велічны храм Святой Сафіі і Спаса-Праабражэнская царква Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, якія нездарма называюць сэрцам горада. А ўвогуле Полацк — гэта цэлая калекцыя ўнікальных па сваёй архітэктуры мясцін. Назваць усе проста немагчыма, бо гэта скончыцца сумным іх пералікам.

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Пра гістарычную, культурную і духоўную спадчыну патрыярха айчынных гарадоў павінен ведаць кожны беларус. Асабліва не пашкодзіць узнавіць веды і адкрыць для сябе нешта новае ў Год гістарычнай памяці. Тым больш што сёлета Полацк адзначыў сваё 1160-годдзе.

Полацкае княства, першым кіраўніком якога, паводле летапісных звестак, быў князь Рагвалод, яшчэ ў пачатку свайго станаўлення было самастойнай палітычнай адзінкай таго часу і вылучалася сярод іншых земляў Усходняй Еўропы. Нашчадкі Рагвалода толькі прымнажалі славу і багацце княства, мудра кіравалі ім. Чаго толькі вартыя імёны Ізяслава Мудрага і Усяслава Чарадзея! Асаблівая роля ў гісторыі полацкіх земляў належыць дзвюм адметным і незалежным жанчынам. Адна з іх — князёўна Рагнеда, якую многія летапісцы параўноўваюць па розуме, прыгажосці і ўплывовасці з княгіняй Вольгай. Другая — князёўна Прадслава, вядомая нам як Прападобная Еўфрасіння, асветніца і заснавальніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Менавіта па яе загадзе таленавіты майстар Лазар Богша вырабіў знакаміты крыж, які стаў нацыянальнай святыняй і адначасова помнікам старабеларускай пісьменнасці.

І гэта толькі невялікая частка тых маштабных і выбітных асоб, якіх падарыў Беларусі і ўсяму свету Полацк.

Горад-воін

Ва ўсе часы Полацк быў настолькі заможным горадам, што яго жадалі бачыць у складзе сваёй дзяржавы ўсе кіраўнікі суседніх краін. У барацьбе за незалежнасць ён не аднойчы быў зруйнаваны. Пакінула след на полацкай зямлі і Вялікая Айчынная вайна. Пра тыя жудасныя падзеі сведчыць у тым ліку і мемарыяльны комплекс памяці ахвяр фашызму «Урочышча Пяскі». Ён заснаваны на месцы смутку, якое пачырваніла кроў дзясяткаў тысяч нявінных ахвяр. Тут былі забітыя савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі, партызаны і мірныя жыхары — вязні перасыльнага лагера ДУЛАГ-125, працоўнага лагера «Грамы» для цывільных, гарадской турмы і турмы службы СС. Ацэнка архіўных звестак сведчыць пра тое, што на працягу 1941—1944 гадоў на гэтым месцы было знішчана больш за 40 тысяч чалавек.

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Удзельнікам прэс-тура пашчасціла паўдзельнічаць у патрыятычнай акцыі, арганізаванай на тэрыторыі комплексу. Ад убачанага і пачутага ў мяне здрыганулася сэрца, было цяжка стрымліваць слёзы. Абавязкова пазнаёмцеся з гэтай сумнай старонкай гісторыі горада.

Буйны прамысловы цэнтр

Полацкі хлеб, малочныя прадукты пад маркай «Сафійка», тварожныя глазірованыя сыркі «Мі-Шу!» з выявай панды — гэтыя прамысловыя брэнды, вядомыя ва ўсёй краіне. Такім жа гонарам для палачан з’яўляецца і прадукцыя горадаўтваральнага хімічнага прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно», на якім працуе каля 4-х тысяч чалавек. Яно заснавана ў 1958 годзе і сёння з’яўляецца адным з вядучых у свеце вытворцаў шкловалакна і прадукцыі на яго аснове. Буйны прамысловы комплекс, плошча якога складае міль­ён квадратных метраў і які мае больш за тысячу адзінак сучаснага спецыяльнага абсталявання, забяспечвае сваёй прадукцыяй пяць кантынентаў. Вытворчая магутнасць прадпрыемства — 55 тыс. тон валакна за год.

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Надзвычай шырокі спектр прадукцыі — шкловалакно, ровінгі, шкланіткі, электраізаляцыйная і канструкцыйная шклотканіна, будаўнічая шклотканіна і шкласетка, крэмнязёмныя і іншыя матэрыялы — дазваляе інтэграваць прадпрыемства ў сусветную эканоміку, забяспечвае фактычна ўсе галіны прамысловасці.

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Ва ўмовах вострай канкурэнцыі ключавой перавагай інтэграванага прадпрыемства з’яўляецца наяўнасць поўнага цыкла тэхналагічных працэсаў, пачынаючы ад вытворчасці ровінгаў, тэкстыльнага шкловалакна, яго перапрацоўкі і завяршаючы тэрмахімічнай апрацоўкай шклотканін.

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Робяць тут акцэнт і на навуку — укараняюць новыя тэхналогіі і абсталяванне, асвойваюць перспектыўныя напрамкі, распрацоўваюць і ўкараняюць у вытворчасць навацыйныя віды прадукцыі. Гэтаму спрыяе ўласны навукова-практычны цэнтр.

Прамень асветы

Летапіс горада пісаўся ра­зам з кнігамі Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны (дарэчы, сёлета споўнілася 505 гадоў беларускаму кнігадрукаванню), Сімяона Полацкага. Яны і яшчэ мноства іншых славутых ураджэнцаў гэтага горада зрабілі неацэнны ўклад у станаўленне сусветнай культуры і навукі. І нязменна ганарыліся сваім паходжаннем. Не дзіўна, што менавіта ў горадзе на Заходняй Дзвіне знаходзіцца сапраўдны ўніверсітэт-музей — Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. Ён размешчаны ў будынку былога Полацкага езуіцкага калегіума, які быў заснаваны ў 1958 годзе і хутка стаў цэнтрам асветы і культуры. Узровень падрыхтоўкі ў калегіуме быў настолькі высокім, што ў 1812 годзе на яго базе была заснавана Полацкая езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. За час свайго існавання яна прайшла шлях пераўтварэнняў, аднак моцныя адукацыйныя традыцыі не зніклі бясследна. Іх пераймальнікам стаў сучасны ПДУ, які не толькі займаецца падрыхтоўкай студэнтаў, але і з задавальненнем прапануе для ўсіх ахвотных аглядавую экскурсію «Полацкі калегіум: гісторыя і сучаснасць».

12-13 августа древний Полоцк гостеприимно принимал спортивно-культурный фестиваль «Вытокі. Крок да Алімпу»

Скульптуры студэнта і прафесара акадэміі, рэктарскі ўваход (ён адчыняецца толькі двойчы на год для першакурснікаў і выпускнікоў) і галерэя «Рэктары Полацкага ўніверсітэта» дапамогуць больш даведацца пра славутую Alma mater Polocensis. Падрабязней пазнаёміцца з асноўнымі этапамі гісторыі комплексу дапаможа і тэматычная экспазіцыя. А калі застануцца пытанні, адказ на іх дасць мудры старац. Размова з механічнай галавой, якая размаўляе, здольная ўразіць нават скептыкаў.

Чытальная зала бібліятэкі — цудоўнае месца, каб пагрузіцца ў думкі. А вось у канцэртнай зале і фае, наадварот, пануе атмасфера ўрачыстасці і раскошы. Тут нават механічны раяль сам выконвае музычныя творы! Незабыўныя ўражанні ў турыстаў пакіне і ўнутраны дворык універсітэта, дзе са старажытнай студняй гарманічна спалучаюцца рэпрадукцыі карцін Рубенса, Тыцыяна, Рафаэля. Не меншым задавальненнем будзе ўбачыць у дзеянні музычны гадзіннік: яго стрэлкі крануцца — і фігуры здзейсняць акадэмічнае шэсце пад гукі Gaudeamus (студэнцкі гімн на лацінскай мове) і гімн ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай.

Нашы на «Вытоках»

Мяркую, што ўжо ўсе выдатна ведаюць, як прайшоў фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» ў Полацку. Таму наўрад ці змагу здзівіць пераказам усіх яго падзей. Дадам толькі, што і прадстаўнікі спартыўнай галіны Пастаўшчыны Яўгеній Скрыдлеўскі і Павел Вавінскі далучыліся да абмеркавання актуальных пытанняў падрыхтоўкі спартсменаў, алімпійскіх каштоўнасцей і дасягненняў айчынных атлетаў. На кірмашы-продажы рамеснікаў сваю прадукцыю прапаноўвалі кіраўнік народнага клуба «Майстры» Дома рамёстваў «Стары млын» Алена Крывенькая і яго ўдзельніцы Анжаліка Рагута і Алена Аўраменка, метадыст Вольга Сафонава. А вось Злаце Ярашэвіч і Ірыне Іршонак ўвогуле пакарыўся Алімп. Музычны. У сваіх узроставых групах абедзве нашы зямлячкі сталі пераможцамі конкурсу маладых выканаўцаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.