Состоялся VI пленум райкома Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

Общество

Ацанілі работу, выбралі новага лідара

У чацвер адбыўся VI пленум райкама Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

На яго былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў і старшыні пярвічак галіновага прафсаюза. У рабоце пленума ўдзельнічалі старшыня абласной арганізацыі  Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая.

Справаздачу пра дзейнасць раённай арганізацыі за перыяд з ліпеня 2019 года па ліпень 2022-га зрабіла старшыня райкама прафсаюза Валянціна Друсь.

Состоялся VI пленум райкома Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма
Алена Сабірава ўручае грамату Валянціне Друсь

Раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, спорту і турызму аб’ядноўвае 7 пярвічных арганізацый і налічвае амаль 300 чалавек. Адным з прыярытэтных напрамкаў яе работы з’яўляецца сацыяльнае партнёрства. Яно рэалізуецца праз заключэнне калектыўных дагавораў і пагадненняў паміж кіраўніцтвам арганізацый і прафсаюзам. Сёлета ў аддзеле эканомікі райвыканкама зарэгістравана 8 такіх дакументаў.

Аналізуючы дзейнасць райкама прафсаюза, яго лідар звярнула ўвагу на тое, што грамадскае аб’яднанне пастаянна трымае на кантролі працоўныя і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы членаў прафсаюза. З гэтай мэтай рэгулярна праводзіцца маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы, вялікая ўвага ўдзяляецца аздараўленню работнікаў, развіваецца культурна-масавая і турыстычная работа. Прафсаюз клапоціцца не толькі пра сваіх членаў, але і пра іх дзяцей. Традыцыйная дабрачынная акцыя так і называецца  «Прафсаюзы — дзецям». Яна праводзіцца напярэдадні Дня ведаў, Каляд і Новага года. Не абдзеленыя ўвагай прафсаюза маладыя спецыялісты, ветэраны працы.

Состоялся VI пленум райкома Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма
Іна Далецкая віншуе Вольгу Лойку з новай пасадай

Справаздачу аб рабоце рэвізійнай камісіі зрабіла яе старшыня Ксенія Грэська.

У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: раённай бібліятэкі — Ірына Жукян, дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза — Паліна Кладніцкая. Яны далі станоўчую ацэнку рабоце райкама прафсаюза.

Высока ацанілі дзейнасць раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, Галіна Чаплінская, Іна Далецкая і ўручылі Валянціне Друсь граматы і падарункі.

У сувязі з тым, што Валянціна Друсь назначана на пасаду дырэктара Пастаўскага раённага краязнаўчага музея, адбыліся выбары новага старшыні райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ім стала вядучы спецыяліст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна Вольга Лойка.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.