На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

Главное Сельское хозяйство

Залог поспеху – моцная каманда і дыктатура тэхналогіі

Пасля завяршэння корманарыхтоўкі і перад пачаткам жніва вось ужо на працягу больш як дзесяцігоддзя ў Навасёлках урачыста ўшаноўваюць найлепшых работнікаў сельскагаспадарчай галіны, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у рабоце за паўгоддзе. Два гады таму традыцыя была прыпынена з-за пандэміі каранавіруса. Таму сёлета людзі з нецярпеннем чакалі свята, якое адбылося ў суботу. Нават няўстойлівае надвор’е не сапсавала святочнага настрою.

Пашана – найлепшым

Як ручайкі сцякаюцца ў вялікую раку, так жыхары Навасёлак і навакольных вёсак збіраліся на цэнтральную плошчу аграгарадка. Вабілі вясёлая музыка, пах смажаных шашлыкоў і свініны, каўбасак, наварыстай юшкі, прыгатаванай работнікамі рыбгаса «Навінкі», магчымасць у святочнай абстаноўцы сустрэцца з калегамі, сусе­дзямі, сябрамі. Вяскоўцы ішлі сем’ямі. Асабліва шмат было маладых з дзецьмі. Малыя забаўляліся на батутах, горках, тарзанцы. Крэслы перад сцэнай хутка запоўнілі гледачы і героі ўрачыстасці, шаноўныя госці, дзелавыя партнёры.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
Юрый Шымчык дзякуе за адказную работу начальніку навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрыю Лібозу

Вынікі работы за паўгоддзе падвёў дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык. Ён назваў дзясяткі прозвішчаў механізатараў, спецыялістаў, жывёлаводаў, дзякуючы стараннай працы якіх сельгас­прадпрыемства пастаянна ў ліку перадавікоў раённага і абласнога спаборніцтваў.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

За 6 месяцаў бягучага года ў гаспадарцы атрымалі 13 мільёнаў рублёў прыбытку, з іх 7 336 тыс. — ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі. Тут надаілі 7 064 тоны малака, што вышэй за мінулагодні ўзровень на 109%. Валавая вытворчасць малака на рабатызаванай ферме «Коўзаны» за паўгоддзе склала 3 134 тоны, сярэдні надой ад каровы — 4 166 літраў. Вялікая заслуга ў гэтым загадчыцы фермы Таццяны Жахоўскай, аператараў машыннага даення Таццяны Ландышкі, Алены Хоміч, Ганны Шалякінай Ганны Захарэвіч, Алены Найдзёнак, Алены Крук.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
З граматамі — інжынер Станіслаў Цыбульскі, галоўны аграном Алена Касцюк і начальнік коўзанскага аддзялення Славамір Ландышка

Вырашчана 745 тон мяса. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 624 грамы.

Адным са складальнікаў высокіх надояў і прываг з’яўляюцца якасныя кармы. Іх нарыхтоўку ў гаспадарцы сёлета пачалі 2 чэрвеня. Заклалі 15 траншэй сенажу, або 28 202 тоны, назапасілі больш за 400 тон сена. На трактарах з касілкамі рупіліся Руслан Шымко, Андрэй Врублеўскі, Аляксандр Федаронак, Аляксандр Арлоўскі, Ігар Гіль, на зграбанні зялёнай масы — Аляксандр Булышка, Юрый Татарчук, Віталій Смолка, Яўгеній Грышчанка, на падборы — Юрый Гваздоў, Сяргей Саланінка, Генадзій Анкудовіч, на трамбоўцы — Сяргей Вараб’ёў, Віктар Рогаў, Часлаў Куст.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
Высокіх надояў дабіваюцца аператары Алена Крук, Рыма Нейфельд і Наталля Ткачова

З другога ўкосу траў плануецца атрымаць 8 500 тон сенажу. Вялікія надзеі ў гаспадарцы ўскладаюць на кукурузу. Літаральна праз некалькі дзён пачнецца жніво. Рапс, зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарцы трэба ўбраць на 3 140 гектарах. Яны абяцаюць парадаваць добрым ураджаем, бо ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» пры правядзенні ўсіх сельскагаспадарчых работ галоўным лічаць дыктатуру тэхналогіі і вытворчую дысцыпліну, што дазваляе рытмічна працаваць у любых умовах і дабівацца намечанага. На гэта мабілізаваны ўсе работнікі сельгаспрадпрыемства. Вядома, не апошнюю ролю адыгрывае матэрыяльнае заахвочванне работнікаў. Тут даражаць кадрамі, ствараюць для іх годныя ўмовы працы, жыцця і адпачынку. На свяце дырэктар дзясяткам перадавікоў уручыў граматы і грашовыя прэміі. Атрымалі падарункі ветэраны.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
Зваршчык Генадзій Мацур, механізатары Аляксандр Арлоўскі, Юрый Гваздоў, Сяргей Саланінка, вадзіцель Станіслаў Траяноўскі падчас свята

Гаспадар з вялікай літары

Поспех любой арганізацыі ў вялікай ступені залежыць ад кіраўніка. У «Навасёлках-Лучай» стратэгам і тактыкам з’яўляецца Юрый Шымчык, якому не займаць лідарскіх якасцей. Дырэктар сфарміраваў вакол сябе каманду спецыялістаў. Яны адказна выконваюць свае службовыя абавязкі. Па выніках работы за мінулы год гаспадарцы аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў канцы чэрвеня Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ аб узнагаро­джанні Юрыя Шымчыка медалём «За працоўныя заслугі».

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
Задаволеныя падарункамі ветэраны

Былы кіраўнік раёна Віктар Гутараў, які прысутнічаў на свяце, успамінаў той час, калі заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Герой Сацыялістычнай Працы Алег Валодзька па стане здароўя папрасіў знайсці яму замену, і ў райвыканкаме аднагалосна сышліся на кандыдатуры Юрыя Шымчыка.

— Рады, што ў сваім выбары мы не памыліліся, — гаварыў Віктар Гутараў. — Юрый Францішкавіч — кампетэнтны ва ўсіх справах. Ён пераняў самыя добрыя традыцыі былога кіраўніка, заўсёды прымае ўзважаныя рашэнні, не адступае ад запланаванага, прыкладае максімум намаганняў да таго, каб і далей развівалася гаспадарка, а яе работнікам жылося і працавалася камфортна.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

Шмат цёплых слоў у адрас кіраўніка сельгаспрадпрыемства і яго работнікаў гаварылі першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч, былы кіраўнік раёна Эдуард Казура, дырэктары малочнага завода і Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі Канстанцін Гайлеўскі і Алена Ластоўская.

Будучыня – за маладымі

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» шмат маладых спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў. Кіраўніцтва праводзіць мэтанакіраваную кадравую палітыку, нікому не адмаўляе ў забеспячэнні рабочым месцам. З задавальненнем у гаспадарку бяруць на практыку студэнтаў і прывабліваюць іх у гаспадарку. І многія тут застаюцца.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

У канцы мінулага года ў Навасёлках здадзены ў эксплуатацыю новы 12-кватэрны дом. Гаспадарамі большасці кватэр сталі маладыя сем’і. У планах — прадоўжыць будаўніцтва жылля, аб’ектаў сацыяльнай сферы, інвестыцыйную дзейнасць і тэхнічнае пераўзбраенне. Машынна-трактарны парк рэгулярна папаўняецца новай сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікай, непадалёк рабатызаванай фермы ў Коўзанах узво­дзяцца цялятнік і новы магутны зернесушыльны комплекс, прадаўжаецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли
Добры настрой у галоўнага эканаміста гаспадаркі Уладзіміра Чумакова, бухгалтара Ганны Букаты, галоўнага інжынера Яўгенія Вішнеўскага і сакратара Надзеі Рамановіч

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

Весяліліся з «Бяседай»

У Навасёлках прывыклі, што на кожнае такое свята запраша­юць вядомых беларускіх артыстаў. Тут ужо пабывалі арт-група «Беларусы» і «Дразды», Іна Афа­насьева і Ірына Дарафеева. Сёлета прысутных весяліў ансамбль «Бяседа» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, кампазітара Леаніда Захлеўнага. Артысты парадавалі шырокім рэпертуарам: гучалі папулярныя песні беларускіх аўтараў, танцавальная народная музыка. Канцэртная праграма ансамбля — своеасаблівы тэатр песні з чаргаваннем харавых, інструментальных і сольных нумароў. Калектыў захапіў усіх высокім выканальніцкім майстэрствам, віртуознасцю.

На празднике в Новоселках торжественно чествовали лучших работников сельскохозяйственной отрасли

Вечарам вяскоўцы сабраліся на дыскатэку і танцавалі пад мелодыі народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус», а апоўначы любаваліся святочным феерверкам.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.