Как сельские хозяйства Поставщины подготовились к жатве?

Сельское хозяйство

Важна ўсё

Літаральна праз некалькі дзён у раёне пачнецца масавае жніво. Як да яго падрыхтаваліся ў гаспадарках? Гэта высвятляе рэйдавая група райвыканкама. Разам з ёй у ААТ «Кураполле-агра» пабывала і карэспандэнт «ПК».

На ўборцы зерневых і зернебабовых у гаспадарцы будзе задзейнічана 8 камбайнаў. Некаторыя з іх яшчэ даводзяць да ладу на мехдвары. Члены рэйдавай групы прайшлі па майстэрні, звярнулі ўвагу на выкананне правілаў аховы працы. Памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Людміла Казунова праверыла наяў­насць аптэчак і іх напаўняльнасць медыкаментамі, забяспечанасць камбайнераў пітной вадой. З аптэчкамі ўсё ў парадку, вада будзе выдавацца тады, калі камбайны выйдуць у поле.

Как сельские хозяйства Поставщины подготовились к жатве?

А Анатолій Чарэнка і Ілья Бароўка ўжо каторы дзень убіраюць насеннікі траў, якія займаюць у гаспадарцы 640 гектараў. Працуе падлогавая сушылка, дзе машыніст Віктар Ляўкоў з рабочымі склада Веранікай і Віктарам Ляўковымі, Арцёмам Лакоткам, Уладзімірам Чачнёвым сушаць насенне, а потым ссыпаюць яго ў спецыяльную тару.

З Людмілай Казуновай мы заглянулі ў мясцовую сталовую. Перад уваходам устаноўлена ракавіна, ёсць вада для мыцця рук, неабходныя мыйныя сродкі, аднаразовыя ручнікі. Прыгожа ў памяшканні для абеду: сталы засланыя яркай цыратай, на іх — соль, гарчыца, хрэн. Столікі ўпрыгожаныя букецікамі кветак. Не было заўваг і па забяспечанасці сталовай посудам, хала­дзільнікамі.

Как сельские хозяйства Поставщины подготовились к жатве?

— Цяпер у аграрыяў у прамым сэнсе слова гарачая пара, — гаварыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч. — Кіраўніцтва гаспадарак абавязана зрабіць усё для таго, каб людзі працавалі ў бяспечных умовах. Тут важна ўсё: дастаўка ў поле гарачага харчавання і пітной вады, правядзенне інструктажоў па тэхніцы бяспекі, выкананне патрабаванняў заканадаўства аб працы, працоўная дысцыпліна. Пазіцыя прафсаюза цвёрдая: удзельнікі жніва павінны працаваць у камфортных умовах. Таму і цікавімся спраўнасцю кандыцыянераў у камбайнах, забяспечанасцю работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. Выяўленыя недахопы і заўвагі адрасуем старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў, кіраўнікам і адказным за тэхніку бяспекі. На жніве дробязей быць не павінна.

Как сельские хозяйства Поставщины подготовились к жатве?

На жаль, не ва ўсіх гаспадарках да гэтага падыходзяць адказна. І дарэмна: аграпрамысловы комплекс па-ранейшаму застаецца адной з самых траўманебяспечных галін. Зразумела, многае залежыць і ад саміх удзельнікаў жніва: яны павінны строга выконваць усе правілы і самі клапаціцца пра сваё жыццё і здароўе.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.