3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)

Важное Культура

«Яшчар» з Гуты – на «РТР-Беларусь»

Трэцяга ліпеня на тэлеканале «РТР-Беларусь» у перадачы «Новое утро» Анастасія Макеева раскажа пра народную моладзевую гульню нашых продкаў «Яшчар», якую ладзяць удзельнікі фальклорнага гуртка Гуцкага сацыяльна-культурнага цэнтра. За здымкамі сюжэта паназірала карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч.

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)
Тамара Маслоўская з Анастасіяй Макеевай і Яўгеніем Цітовым

Падыходзячы да дэндрапарка каля возера ў Гуце, чую гукі гармоніка. Па мелодыях пазнаю музычны почырк сямейнага ансамбля Пачкоўскіх. Маладыя дзяўчаты і хлопцы ў беларускіх нацыянальных касцюмах, сеўшы на даматканыя дываны, плятуць вянкі. Жанчыны сярэдняга і старэйшага ўзросту размясціліся ва ўтульнай альтанцы. Усе — у чаканні сталічных журналістаў. Яны папярэдзілі, што ўжо на пад’ездзе, і загадчыца мясцовага сацыяльна-культурнага цэнтра Тамара Маслоўская адпраўляецца іх сустракаць.

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)

Неўзабаве вяртаецца з карэспандэнтам «РТР-Беларусь» Анастасіяй Макеевай і аператарам канала Яўгеніем Цітовым. Кароткае знаёмства, абмеркаванне сцэнарыя — і аператар падае знак, што можна пачынаць, уключае камеру. Выступаць перад ёй для ­ўдзельнікаў гуртка справа прывычная. Перш чым «Яшчара» ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, гутчанам паказваць гульню давялося не раз.

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)

— У нашай Гуце няма архітэктурных адметнасцей, але затое тут захоўваецца ўнікальная духоўная спадчына, — гаварыла Тамара Маслоўская. — У даўніну ў «Яшчара» гулялі ўвесну і летам. Паступова гэтай гульнёй сталі забаўляцца перад Калядамі, Вяліка­днем. Зімой вянок на галаве дзяўчыны замянялі прыгожай хусткай. Паколькі здымкі праводзяцца напярэдадні Купалля, сёння ў Яшчара вянок дубовы, у дзяўчат — сплецены з кветак.

 

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)
Дзяўчаты выконваюць заданні Яшчара

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)

Традыцыю правядзення старажытнай гульні Тамара Маслоўская разам з удзельнікамі гуртка перанялі ў Гуце і Галбеі ад старажылаў — носьбітаў нацыянальнай культуры. А цяпер самі перадаюць яе ў спадчыну маладым.

3-го июля народную молодежную игру «Яшчар» покажут в передаче «Новое утро» на «РТР-Беларусь» (+видео)

Дзяўчаты водзяць карагод вакол Яшчара, спяваюць песню, а ён па чарзе забірае ў іх вянкі. Потым узамен патрабуе праспяваць прыпеўкі, пацалаваць музыканта, станцаваць польку і многае іншае. Здымкі перадачы праходзяць з першага дубля. Маладзейшыя і старэйшыя без хвалявання даюць інтэрв’ю, расказваюць пра сваю любоў да народнай творчасці, пра тое, як прыйшлі ў фальклорны гурток, пра канцэрты і святы, што ладзяцца ў мясцовым сацыяльна-культурным цэнтры.

Сталічныя журналісты ў захапленні ад убачанага.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.