В Минске состоялся республиканский семинар-совещание «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне»

Общество

У прыярытэце – работа з насельніцтвам

9—10 чэрвеня ў Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні» з удзелам Прэзідэнта краіны.

На форум запрасілі больш за 700 прадстаўнікоў вертыкалі ўлады — парламентарыяў, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, Адміністрацыю Прэзідэнта, членаў мясцовых адміністрацый і Саветаў дэпутатаў, экспертаў грамадскіх арганізацый і кіраўнікоў вядучых СМІ.

В Минске состоялся республиканский семинар-совещание "Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне"

Актуальныя пытанні работы з насельніцтвам абмяркоўваліся ў шасці тэматычных секцыях: роля медыя, грамадскіх арганізацый, дэпутацкай супольнасці, звароты грамадзян, служба «Адно акно» і адзіная сістэма «115.бел». Як заўжды, дыялог атрымаўся адкрытым і змястоўным.

Асноўныя тэзісы выступлення Аляксандра Лукашэнкі:

  • найгалоўнейшая задача пяцігодкі — ураўняць сацыяльныя стандарты для гарадской і сельскай мясцовасці;
  • выбудоўваць эфектыўнае ўзаема­дзеянне з грамадскімі актывістамі;
  • узмацніць барацьбу з фэйкамі;
  • раённыя газеты не павінны пераўтварацца ў трыбуну альбо дошку гонару старшыні райвыканкама;
  • развіваць такую форму работы з насельніцтвам, як дыялогавыя пляцоўкі;
  • прыцягваць грамадзян да абмеркавання важных дзяржаўных ініцыятыў;
  • не народ павінен ісці да ўлады, а ўлада да народа.

Уражаннямі ад удзелу ў семінары-нарадзе падзяліўся адзін з прадстаўнікоў Пастаўшчыны — старшыння раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто:

— Актуальнасць тэмы работы з насельніцтвам з года ў год толькі ўзрастае, бо гэта асноўнае ў дзейнасці дэпутацкага корпусу ўсіх узроўняў. Прынцыпы эфектыўнай зваротнай сувязі і адкрытага дыялогу ўлады з людзьмі павінны быць галоўнымі. Для гэтага неабходна яшчэ актыўней уключацца ў работу з насельніцтвам: выслухоўваць прапановы, заўвагі, скаргі. Людзі павінны быць пачуты, а праблемы — зняты. Калі дапамагчы немагчыма, то трэба адкрыта растлумачыць прычыну. Як паказвае практыка, многія пытанні можна, а галоўнае — неабходна, вырашаць на мясцовым узроўні. Многія праблемы мы ведаем і працуем над іх ухіленнем. Самыя папулярныя — работа гандлю і камунальнай гаспадаркі, рамонт дарог, ацяпленне дамоў з дапамогай электрычнасці. Каб больш дэталёва разабрацца ў пытаннях, якія хвалююць сельскіх жыхароў, плануем узнавіць у Пастаўскім раёне правядзенне дзён Саветаў. Яшчэ адна форма работы — дыялогавыя пляцоўкі з абмеркаваннем актуальных для насельніцтва пытанняў. Што да традыцыйных напрамкаў работы з насельніцтвам, то на першы план павінна выйсці інфармаванне праз раённыя СМІ. Людзі жадаюць ведаць, як улада вырашае іх праблемы, разумець, што іх чуюць.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.