Поставские шахматисты — в числе призеров открытого турнира по быстрым шахматам «Полоцкая ладья-2022»

Спорт и туризм

У адкрытым турніры па хуткіх шахматах «Полацкая ладдзя-2022», прысвечаным 1160-годдзю горада Полацка, прыняло ўдзел 77 школьнікаў. Яны абаранялі гонар 15 каманд. Пастаўскі раён прадстаўлялі: Ева і Вера Івановы, Віталій Дзямідаў і Марцін Савельеў з СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, Віталій Варашкевіч з СШ №1, Максім Мацкевіч і Кірыл Руткоўскі з СШ №3, Фёдар Рагіня і Міхаіл Мацкевіч з СШ №4.

Спаборніцтвы праходзілі ў 9 тураў па швейцарскай сістэме з кантролем часу па 15 хвілін кожнаму саперніку, а пры немагчымым ходзе адразу залічвалася паражэнне.

У першы дзень было праведзена 5 тураў. Стартавыя партыі для нашых юных шахматыстаў аказаліся даволі паспяховымі. На экватары спаборніцтваў адразу трое выхаванцаў шахматнага клуба «Віцязь» увайшлі ў дзясятку наймацнейшых і рэальна прэтэндавалі на прызавыя месцы.

Поставские шахматисты — в числе призеров открытого турнира по быстрым шахматам "Полоцкая ладья-2022"

Істотна папоўнілі яны ачковую скарбонку і ў другі гульнявы дзень. У выніку Ева Іванова заваявала сярэбраны медаль сярод дзяўчынак і набрала 6 ачкоў. Яе малодшая сястра Вера паказала другі вынік сярод дзяўчынак ва ўзросце да 10 гадоў. Бронзавым медалём можа пахваліцца і першакласнік Кірыл Руткоўскі — ён заняў 3-е месца сярод хлопчыкаў ва ўзросце да 8 гадоў і мае 5 балаў у выніковай табліцы. За крок ад п’едэстала спыніліся Віталій Дзямідаў і Максім Мацкевіч.

Што да камандных спаборніцтваў, то тут яўным фаварытам стала даволі моцная дружына са Смаленска, якая за тур да заканчэння гарантавала сабе чэмпіёнства. Другі вынік паказала каманда Глыбоцкага раёна. Перад апошнім турам адразу тры каманды прэтэндавалі на апошні прызавы радок. Больш мабільна ў 9-м туры згулялі прадстаўнікі з Маладзечна. Следам фінішавалі палачане. Нашы замкнулі пяцёрку наймацнейшых. Судзейскі корпус на чале з Андрэем Броўкам працаваў бездакорна.

Хочацца сказаць цёплыя словы ў адрас упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама, якое зладзіла для дзяцей такое цудоўнае свята. Арганізатары ўзялі на сябе ўсе расходы па харчаванні і пражыванні. Да таго ж правялі цудоўную экскурсію па старажытным Полацку. Пастаўчанка Алена Мацкевіч у чарговы раз суправаджала каманду, за што ёй шчырая ўдзячнасць ад трэнера шахматнага клуба «Віцязь» Анатолія Салацінскага.

Юрый Катовіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.