Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Важное Культура

Вабілі падворкі

Веданнем гісторыі сваёй малой радзімы, багата накрытымі сталамі і таленавітамі землякамі здзіў­лялі журы і гасцей фестывалю ўдзельнікі агляду-конкурсу сельскіх падворкаў «Пастаўшчына — гасцінны край!» Ён традыцыйна ладзіцца падчас музычнага форуму сярод сельскіх Саветаў раёна і набыў такую папулярнасць, што ад ахвотных падзівіцца на крэатыўнае афармленне падворкаў, пачаставацца ўсемагчымымі прысмакамі ніколі не бывае адбою. Штогод абыходзіць падворкі і журы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Пятром Курто.

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Сёлета агляд-конкурс быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Непарыўную сувязь пакаленняў, а месцамі і подых даўніны здолелі перадаць усе ўдзельнікі. З дапамогай карт і фотаздымкаў яны праводзілі віртуальныя экскурсіі па роднай зямлі, знаёмілі з архітэктурнай спадчынай, «ажыўлялі» легенды, прэзентавалі ўласныя брэнды. Цікавым было знаёмства з творчасцю знакамітых землякоў і дасягненнямі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыях сельскіх Саветаў. Прэзентавалі прадукцыю ААТ «Навасёлкі-Лучай», знакамітыя варапаеўскія булкі і вырабы народных майстроў. Павольна прагульваліся па ўяўным ландшафтным парку Крыкалы высакародныя «графы» Тышкевічы…

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Накрытыя сталы літаральна ламіліся ад апетытных страў. Ужо толькі гледзячы на іх, як кажуць, пальцы можна было з’есці. Выпечка, дранікі, каўбасы, маласольныя агуркі, сыры, піражкі, юшка — усяго багацця пачастункаў нават не бяруся пералічыць. А на падворку Дунілавіцкага сельскага Савета нават арганізавалі майстар-клас па прыгатаванні фаршыраваных бліноў. І ўсюды ліліся чароўныя гукі музыкі і песень, ладзіліся конкурсы, гульні, радавалі сваёй гасціннасцю гаспадары.

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Журы найбольш уразіў падворак Юнькаўскага сельскага Савета, які абыграў у сваёй прэзентацыі 100-гадовы юбілей піянерскай арганізацыі, а таксама зрабіў акцэнт на захаванні памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Вельмі арганічна ў выступленне юнчан упляліся вершы славутага земляка Уладзіміра Дубоўкі і выступленне дачкі знакамітага груздаўскага музыкі Ванды Мацкевіч. Узнагародай стаў дыплом І ступені і грашовы сертыфікат ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Другое месца і спецыяльны прыз ад раённай арганізацыі прафсаюзаў АПК у Казлоўшчынскага сельскага Савета. Ён здзі­віў не толькі фірменнымі пачастункамі з блакітнай нівы, але і змястоўным віртуальным падарожжам і інтэлектуальным конкурсам. На трэцім месцы Лынтупскі сельскі Савет з «ажыўшай» легендай пра ўзнікненне блакітных азёр, якімі славіцца гэта мясцовасць. Ён узнагароджаны спецыяльным прызам раённага аб’яднання прафсаюзаў. Усе без выключэння сельскія Саветы адзначаны ў асобных намінацыях.

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Фоторепортаж: Смотр-конкурс сельских подворий «Пастаўшчына – гасцінны край!»

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.