Лашчылі слых і зрок у Доме рамёстваў
У першы дзень фестывалю ў Доме рамёстваў адбылося свята традыцыйнай творчасці «Скарбонка народных талентаў» з прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай спадчыны Пастаўшчыны. Паглядзець і паслухаць тут было што! Вітаючы прысутных, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская адзначыла: «Сёлета, у год, аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці, вельмі важна ўспамінаць гісторыю сваёй краіны, сваіх бацькоў, роднай Пастаўшчыны і найлепшыя традыцыі народнай культуры, перадаваць іх моладзі. Таму асабліва прыемна бычыць у зале маладых людзей».
У рамках мерапрыемства былі адкрыты персанальныя выставы народных майстрых Таццяны Петух і Вольгі Гукавай. Яны ўвесь час удасканальваюць сваё майстэрства, ствараюць новыя работы ў розных напрамках народнага мастацтва.
З цеплынёй гаварылі жанчыны пра свайго былога настаўніка, выкладчыка Пастаўскай школы мастацтваў імя А. Ромера Іосіфа Атрахімовіча, які дапамог прарасці ў іх зярнятку творчасці. Выстава яго работ таксама была прадстаўлена. У далёкім 1992 годзе Іосіф Канстанцінавіч быў адным з заснавальнікаў народнага клуба «Майстры». З таго часу пачалося актыўнае развіццё рамесніцтва на Пастаўшчыне.
Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте
Мастацкія нумары прадставілі ўзорны ансамбль народнай музыкі «Званочкі» і ансамбль гарманістаў Варапаеўскай ДШМ імя І. Сушко, а таксама харэаграфічны калектыў Варапаеўскага ГПДК. Выкананнем народных песень пад музычнае суправаджэнне баяніста Сяргея Зелянкевіча парадавала гледачоў Алёна Амбарцумян.
Кожны, хто прыйшоў на свята, вяртаўся дадому не з пустымі рукамі: супрацоўнікі Дома рамёстваў падарылі на памяць сувеніры ўласнага вырабу.
Больше фото в группах в Одноклассниках и ВКонтакте
Тэкст і фота Крысціны Рубель