Пацвердзілі атрыманыя веды
10 чэрвеня ва ўсіх сярэдніх школах Пастаўшчыны і гімназіі прайшлі выпускныя вечары. Яны паставілі кропку ў працэсе развітання 11-класнікаў са сваімі навучальнымі ўстановамі. Перад гэтым выпускнікі здалі дзяржаўныя экзамены. Як адзначылі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, у цэлым маладыя людзі пацвердзілі атрыманыя гадавыя адзнакі, а некаторыя нават павысілі іх. 37 навучэнцаў адзначаны пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў, пры гэтым 16 з іх выпусціліся з СШ №1. 14 чалавек разам з атэстатамі атрымалі медалі: 13 — залатыя, 1 — сярэбраны. Найбольш медалістаў — 4 чалавекі — у чацвёртай гарадской школе. Па 3 выдатнікі вучобы ў першай, другой і трэцяй школах, 1 — у гімназіі.

Парадавалі вынікамі здачы экзаменаў за курс базавай школы і 9-класнікі. 15 навучэнцам выпісаны пасведчанні з адзнакай, а значыць, яны з’яўляюцца патэнцыяльнымі прэтэндэнтамі на медалі праз 2 гады. Пасведчанні выпускнікам 9 класаў будуць уручаны ва ўрачыстай абстаноўцы на гэтым тыдні.
Алена Шапавалава