Іх засталося толькі трое
Самае кранальнае дзяржаўнае свята ў нашай краіне — Дзень Перамогі. Ніколі не прамінала ўрачыстых мерапрыемстваў, якія ладзіліся з гэтай нагоды ў Паставах. Рыхтавала рэпартажы з іх, брала інтэрв’ю ў ветэранаў, радавалася іх радасцю, хоць і была яна са слязамі на вачах.
Але закон прыроды няўмольны: год за годам усё радзелі і радзелі рады тых, хто здабываў Перамогу. Сёння ў раёне іх засталося ўсяго трое: Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка і Віктар Мацвеевіч Красоўскі. Пра кожнага наша газета неаднойчы расказвала. Кожны ўнёс сваю часцінку ў агульнанародную барацьбу з фашысцкімі захопнікамі.
На днях я сустрэлася з Барысам Сямашкам. Падчас размовы пацікавілася, ці плануе ён удзельнічаць у сёлетніх урачыстасцях. «Яшчэ не ведаю, — адказаў ветэран вайны і працы. — Усё будзе залежаць ад самаадчування». Два тыдні таму ён выпісаўся са шпіталя — падмацоўваў сэрца. «Не хацеў класціся ў стацыянар, — расказваў. — Але начальнік шпіталя Сяргей Дзмітрыевіч Півень і загадчык тэрапеўтычнага аддзялення Аляксандр Паўлавіч Карповіч настаялі на гэтым. А лячыла мяне Лілія Іванаўна Скіпар. Не толькі медыцынскімі назначэннямі, але і сваёй дабрынёй і ўвагай. Вельмі ўдзячны ўсім».
Як толькі Барыс Дзмітрыевіч выпісаўся дадому, да яго адразу ж на некалькі дзён прыехаў з Брэста сын Аляксандр. А зімой правёў побач з бацькам некалькі тыдняў, атуляючы яго клопатам. Зрэшты, ветэран яшчэ і сам добра спраўляецца з хатнімі справамі, ды і сацыяльны работнік дапамагае. Але што значаць зносіны з роднымі! На мінулым тыдні завітаў з Магілёва другі сын, Сяргей. «А як часта яны мне звоняць! — дзеліцца Барыс Сямашка. — Я шчаслівы мець такіх сыноў. Радуюць і ўнукі Барыс, Оля, Насця, Аня, Віка».
Амаль штодня наведваецца былы саслужывец Юрый Шушуноў. На днях завіталі настаўніцы і навучэнцы СШ №4. Павіншавалі з надыходзячым святам, папрасілі прыгадаць ваеннае ліхалецце. А яно такое цяжкае, што лепш і не ўспамінаць. Бацька загінуў на фронце, маці памерла. Барыс цалкам асірацеў. Яго аформілі выхаванцам 238-га армейскага запаснога палка. Перамогу сустрэў за 70 кіламетраў ад Берліна.
— Найвялікшае жаданне, каб на долю маіх дзяцей, унукаў-праўнукаў ніколі не выпала такога ліха, якое на наша пакаленне абрынула Вялікая Айчыннай вайна, — гаварыў Барыс Дзмітрыевіч.
Не сумняваюся, што пра гэта ж марыць кожны, хто перажыў ваеннае ліхалецце і ведае цану міру, а таксама новае пакаленне.
Фаіна Касаткіна
Фота Веранікі Філановіч
Добрый день,всем читателям. Меня зовут Елена, я живу в России, но знаю Бориса Дмитриевича Семашко не только по фотографиям. Я внучка ветерана ВОВ, человека,с которым он прошел войну. Моего дедушки не стало ещё в 1995 году, но связь с Борисом Дмитриевичем я поддерживаю до сих пор. Хочется выразить этому замечательному человеку огромную благодарность за память о ВОВ и о моём дедушке,которую он так бережно хранит!!! Люди войны — это люди чести, совести и справедливости!!! Спасибо всем Поставчанам, которые уважают Бориса Дмитриевича и так же свято чтут День Победы. Этот день навсегда останется в моей памяти, как символ мужества,стойкости и огромной любви к Родине наших братских народов.
Я написала стихотворение, которое посвящено моим бабушке и дедушке, а так же ,всем ветеранам ВОВ, сражавшимся на фронтах.
Цена Награды.
Сколько же стоит медаль? Сколько же стоит орден?
Давайте посмотрим вдаль и историю нашу вспомним…
Двадцать второе июня сорок первый год…
«Война!» — объявили по радио, «Война!»- услышал народ!!!
И вот молодые ребята, собрав силу воли в кулак,
Стали уже солдатами,- не испугал их враг!
С честью они сражались жизнь не жалея свою,
И многие там остались, погибнув в неравном бою!
Четыре года сражений! Четыре года смертей!
Сколько погибло взрослых! Сколько погибло детей!
И вот 45-ый – ПОБЕДА! Закончилась всё же война!
Вернулись солдаты – прадеды! Блестят на груди ордена!
Так сколько же стоит орден?
Помнить должна страна,
Что жизнь человека – бесценна!
А ордену – жизнь цена!