Учитель музыки из г. Поставы Людмила Логинова приняла участие в шоу «Ты супер! 60+» (видео)

Важное Общество

Шчаслівы шок

Пастаўчанка Людміла Логінава прыняла ўдзел у міжнародным музычным праекце «Ты – супер! 60 +» і стала адным з васьмі фіналістаў.

Людміла Леанідаўна — педагог, 39 гадоў выкладае спевы і музыку ў СШ №1. Яна апантаны творчасцю чалавек. Іграе на фартэпіяна і гітары, піша песні, у тым ліку на словы мясцовых аўтараў. Пранікнёна спявае ў коле сяброў і на сцэне. Перад кожным выступленнем неймаверна хвалюецца.

Учитель музыки из г. Поставы Людмила Логинова приняла участие в шоу «Ты супер! 60+» (видео)

— Удзельнічаць у такім папулярным музычным шоу ніколі не адважылася б, — прызнаецца. — Але сяброўка Галіна Гур’ева запоўніла ад майго імя анкету і адправіла яе ў тэлекампанію НТБ. Адтуль мне паступіла прапанова паўдзельнічаць у кастынгу, які праводзіўся анлайн. У ім прымалі ўдзел не сотні, а, напэўна, больш за тысячу чалавек! Адабралі 43-х, у іх ліку была і я. Ці варта гаварыць, з якім хваляваннем ехала ў Маскву?..

Сціплая настаўніца з правінцыйнага гарадка амаль на паўтара месяца трапіла ў зусім іншую, тэлевізійную, атмасферу. Зазначае, што было цяжка, але не завастрае на гэтым увагі. Расказвае: «З намі працавалі маладыя, але вельмі таленавітыя настаўнікі. Да ўсіх удзельнікаў ставіліся вельмі добразычліва. Ды і ўсёй камандзе, якая займалася праектам, хачу сказаць вялікі дзякуй».

…І вось Людміла Логінава выходзіць на вялікую масфільмаўскую сцэну, дзе вёўся запіс шоу, з песняй «Сто часов счастья». З першых акордаў пастаўчанка так уражвае зоркавых суддзяў, што ўсе чацвёра адразу ж націскаюць на зялёныя кнопкі. Калі песня сціхае, гледачы скандзіруюць: «Маладзец! Маладзец! Маладзец!» А вось што гавораць суддзі. Сусветна вядомы оперны спявак Ільдар Абдразакаў: «Здорава! Дзякуй вашай сяброўцы і вам. Вы — герой!» Стас П’еха: «Надзвычай складаная песня. У ёй шмат сэнсаў. І яе трэба пра­жыць па-акцёрску. У вас гэта быў спектакль». Ірына Дубцова: «Песню выконвалі такія вялікія спявачкі, як Ала Пугачова, Тамара Гвердцытэлі, Ірына Оціева. Яна падуладная толькі суперталенавітым. Вы выглядаеце такой маладой! І ў вас малады тэмбр голасу». Валерыя расчулілася да слёз, а потым выйшла на сцэну і праспявала разам з Людмілай. Пасля іх нечаканага дуэта — у зале зноў шквал апладысментаў.

Учитель музыки из г. Поставы Людмила Логинова приняла участие в шоу «Ты супер! 60+» (видео)

— І ўсё ж чаму такая складаная песня? — пытаюся ў Людмілы Логінавай. — Настаўнікі прапанавалі?

— А мне не цікава выконваць нескладаныя творы, — адказвае яна. — Песню выбрала сама і вельмі ўдзячная настаўнікам, што яны даверылі яе мне. Гэта вялікі падарунак. Удзел у праекце стаў для мяне незабыўнай падзеяй, а выхад у фінал — увогуле шчаслівым шокам! Я зусім не спадзявалася на гэта.

Эмоцыі зашкальвалі не толькі ў Людмілы, але і ў нас, яе землякоў. Пасля трансляцыі шоу па тэлебачанні і размяшчэння роліка ў інтэрнэце на нашу зорку абрынуўся шквал віншаванняў і захапленняў ад знаёмых і незнаёмых. Усе яны зводзіліся да адной высновы: Людміла Логінава — супер!

Трансляцыя фіналу тэлешоу чакаецца ў сярэдзіне гэтага месяца. Не сумняваюся, што мы зноў атрымаем асалоду ад выступлення нашай таленавітай зямлячкі. Сачыце за праграмай НТБ.

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Людміла Логінава
Видео телеканала НТВ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.