Учащиеся Воропаевской СШ вернулись со 2-го областного форума «За молодежью — будущее!» с дипломом II степени

Образование

Паказалі клас

З дыпломам II ступені вярнуліся з другога абласнога форуму профільных класаў аграрнай накіраванасці «За моладдзю — будучыня!» навучэнцы Варапаеўскай СШ.

Мерапрыемства прахо­дзіла ў Оршы. У ім прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хама.

На форум сабралася больш за 20 каманд з розных раёнаў вобласці. Праграма была насычанай: майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі, практычныя заняткі, эксперыменты, віктарыны, квэсты, флэшмобы, кейс-сесіі для настаўнікаў. Была арганізавана выстава «Біржа­Агра­прафесій», праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму «Аграпрамысловы комплекс Віцебшчыны: навацыі і перспектывы». Навучэнцы і педагогі пабывалі на экскурсіі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу: філіяле «Цяплічны» РУП «Віцебскэнерга», на Арэхаўскім ільнозаводзе, УП «Барздоўка-агра». Варапаеўцы на аграфоруме прадстаўлялі аграпрамысловае аб’яднанне нашага раёна — Пастаўскі малочны завод.

Учащиеся Воропаевской СШ вернулись со 2-го областного форума «За молодежью — будущее!» с дипломом II степени

Самым хвалюючым момантам стала прэзентацыя агракласаў, калі навучэнцам трэба было прадэманстраваць свае напрацоўкі, праекты, патэнцыял. Відэаролік «Аднойчы ў агракласе» Канстанціна Шаўчонка з Варапаева адзначаны дыпломам II ступені. Такога ж дыплома ўдастоены Яна Сянькевіч і Ілья Хахлун за ўдзел у конкурсе альманахаў «Наш путь в агроМИР».

Мікалай Мідзянка перамог у абласной алімпіядзе «Агрополия-2022», дзе трэба было паказаць свае веды па хіміі, біялогіі, фізіцы і факультатыве «Уводзіны ў аграрныя прафесіі». З 400 удзельнікаў у фінал выйшлі 45. Мікалай паспяхова прайшоў два дыстанцыйныя этапы і адзін вочны. Ён адзначаны дыпломам I ступені.

Па суме набраных балаў юным аграрыям з Варапаеўскай СШ прысуджана 2-е месца. Яго яны падзялілі з камандай з Гарадоцкага раёна. На 1-м месцы — аршанцы, на 3-м — прадстаўнікі Шумілінскага, Шар­каўшчынскага і Сенненскага раёнаў.

— Профільныя класы аграрнай накіраванасці ў нашай школе функцыянуюць з 1 верасня 2018 года, — расказваў кіраўнік агракласа, настаўнік геаграфіі і біялогіі Аляксандр Гарны. — Ужо адбыліся два выпускі. Чацвёра выпускнікоў заключылі з сельгаспрадпрыемствамі мэтавыя дагаворы на вучобу ў аграрных ВНУ Беларусі. Цяпер у 10 класе займаюцца 13 чалавек, у 11-м — 11. Сваю педагагічную місію бачу ў тым, каб захапіць аграрнай сферай таленавітую практыкаарыентаваную мо­ладзь, падняць прэстыж сельскагаспадарчых прафесій. Наша работа будуецца па розных кірунках: вучэбна-практычныя заняткі, экскурсіі, валанцёрства, сустрэчы з прафесіяналамі сельскагаспадарчай вытворчасці, удзел у прафарыентацыйных злётах. Тое, што ўсё гэта прыносіць плён, пацвердзілі ўзнагароды, прывезеныя вучнямі з аграфоруму.

Анна Анішкевіч
Фота Аляксандра Гарнага



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.