Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

Важное Спорт и туризм

Звінелі «Азёркі» ад галасоў

13 і 14 мая тут праходзіў раённы турыстычны злёт навучэнцаў, які сабраў каманды з 11 школ.

Школьнікі спаборнічалі ў дзвюх узроставых групах: старэйшай (2005—2007 гады нараджэння) і малодшай (2008—2010). Таму каманды былі вялікія — налічвалі да 25 чалавек.

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

Падчас урачыстага адкрыцця злёту іх вітала дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Ромель, якая пажадала ўсім удзельнікам выдатнага настрою, спартыўнай удачы, сумленнай барацьбы і прыгожай перамогі. Па традыцыі прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і быў узняты Дзяржаўны флаг, прайшла жараб’ёўка каманд. А затым турысты выйшлі на старт спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні. З дапамогай карты яны павінны былі адшукаць на вызначаным маршруце расстаўленыя арганізатарамі пікеты.

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

Пасля прыгатаванага на вогнішчы абеду пачаліся спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага турызму, які ўключаў у сябе трыял па перасечанай мясцовасці і фігурнае ваджэнне веласіпеда. Далей былі спаборніцтвы на скаладроме і ў вяровачным гарадку, конкурс мастацкай сама­дзейнасці «Візітная картка» і краязнаўчая віктарына па тэме «Гісторыя і геаграфія Віцебскай вобласці». Завяршыўся першы дзень злёту дыскатэкай.

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

У суботу раніцай каманды выйшлі на кантрольна-турысцкі маршрут. Пакуль удзельнікі праходзілі «гаць», «паралельныя поручні» і «маятнік», вязалі розныя віды вузлоў, вызначалі азімут на прадмет і распальвалі вогнішча, члены судзейскай калегіі падводзілі вынікі конкурсаў газет «Будні злёту» і на найлепшы турыстычны лагер.

Районный туристический слет учащихся собрал в Озерках команды из 11 школ

У кожным відзе спартыўнай і конкурснай праграм былі вызначаны свае пераможцы. У іх лік трапілі амаль усе каманды-ўдзельніцы. Па агульнай жа суме набраных балаў у старэйшай узроставай групе 1-е месца заняла каманда СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, на 2-м месцы СШ №1, на 3-м — гімназія. У малодшай групе перамогу святкавалі турысты з Дунілавіч, 2-е месца ў школьнікаў СШ №2, 3-е — у навучэнцаў трэцяй гарадской школы. Усе прызёры атрымалі дыпломы раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Яго педагогі вельмі ўдзячныя кіраўніцтву Пастаўскага лясгаса і аддзела спорту і турызму райвыканкама за дапамогу ў арганізацыі злёту.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.