Поставчане приняли участие в смотре-конкурсе коллективов художественного творчества и любительских объединений

Культура

Званне пацвярджаю

Так называецца ІІ абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў, якія маюць званні народных і ўзорных. 13 мая ўдзел у ім прынялі пастаўчане.

Распачаўся агляд-конкурс яшчэ 1 лютага гэтага года. Арганізуе яго ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Мэта такога творчага спаборніцтва — актывізаваць работу народных і ўзорных калектываў мастацкай творчасці Віцебшчыны, выя­віць яркія, самабытныя таленты, стварыць умовы для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.

Творчая абарона калектываў нашага раёна адбывалася ў раённым Доме культуры. Прычым не толькі на сцэне. Ужо ў фае сваё кулінарнае, артыстычнае і іншае майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі народнага жаночага клуба «Юнчанка» Юнькаўскага СДК і клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.

Поставчане приняли участие в смотре-конкурсе коллективов художественного творчества и любительских объединений
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Галіна Баркевіч знаёміцца з творчасцю народнага жаночага клуба «Юнчанка»

На сцэну Дома культуры ў той дзень выйшлі: народны калектыў аўтэнтычнай песні Андронаўскага сельскага клуба, народны ансамбль народнай песні «Вітанне», узорны аркестр баяністаў-акардэаністаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, народны ансамбль народнай музыкі «Заранка», узорны ансамбль народнай музыкі і песні «Званочкі» Варапаеўскай ДШМ імя І. Сушко, народны ансамбль беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскага філіяла гэтай жа школы мастацтваў. Ацэньвала творчасць выступоўцаў ганаровае журы, якое ўзначаліла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Галіна Баркевіч.

Агляд-конкурс працягнецца да канца снежня. Пасля наведвання журы ўсіх раёнаў вобласці будуць выяўлены найлепшыя калектывы ў розных намінацыях: «Вакальныя ансамблі», «Харавыя спевы», «Эстрада», «Харэаграфія», «Тэатры моды» і іншыя. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.