Марина Король и Алла Шваякова — победители конкурса «Мастер года Витебщины»

Важное Общество

Пашана за працу

Роўныя радочкі аксамітак і браткоў уздоўж тратуара па Чырвонаармейскай, кветкавыя кампазіцыі па ўсім горадзе радуюць сваёй прыгажосцю пастаўчан і гасцей райцэнтра з вясны да восені. Гэту пяшчотную прыгажосць ствараюць для нас кветкаводы жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Адна з іх, сама прыгожая, як кветачка, — Марына Кароль. Па выніках работы за мінулы год яна стала пераможцай абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Майстар года Віцебшчыны».

— Я прызнана найлепшай у намінацыі «Мясцовая пра­мыс­ловасць і камунальна-бытавыя прадпрыемствы», — дзялілася радаснай навіной кветкавод 4-га разраду УП ЖКГ Марына Кароль. — Узнагароду атрымала напярэдадні Свята працы ў Віцебскай абласной філармоніі з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна і старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Дзеркача. Не выказаць словамі,  як прыемна!

Марина Король и Алла Шваякова — победители конкурса «Мастер года Витебщины»
Марына Кароль

Ганаровыя граматы абласнога аб’яднання прафсаюзаў, знакі пашаны, падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і іншыя ўзнагароды атрымалі 15 прад­стаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці паўночнага рэгіёна.

Яшчэ адным лаўрэатам абласнога конкурсу «Майстар года Віцебшчыны-2021» стала тэхнік-асемянатар ААТ «Хацілы-агра» Ала Шваякова. Галоўны паказчык у яе рабоце — выхад цялят на 100 кароў. За мінулы год ён склаў 96. Паспяховай рабоце асемянатара садзейнічае яе вялікая адказнасць, строгае захаванне тэхналогіі. Сваё высокае прафмайстэрства Ала Мікалаеўна пацвердзіла і на рэспубліканскім конкурсе, дзе са 100 магчымых балаў набрала 96. І была прызнана найлепшым тэхнікам-асемянатарам Беларусі.

Марина Король и Алла Шваякова — победители конкурса «Мастер года Витебщины»
Узнагароду атрымлівае Ала Шваякова

— Мерапрыемства ў абласной філармоніі яшчэ раз пацвердзіла, што ўлада, прафсаюзы клапоцяцца пра чалавека працы, — гаварыла Ала Шваякова. — Дадому вярнулася з дыпломам, букетам кветак і мноствам станоўчых эмоцый, атрыманых ад свята, канцэрта ансамбля «Сябры» і яго кіраўніка — народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі. Высокія вынікі ў рабоце — заслуга ўсяго калектыву комплексу, дзе я працую. Таму ўдзячная кожнаму, хто добрасумленна выконвае свае абавязкі.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.