Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько

Образование

Выбар – шырокі, перспектывы – вялікія

Заканчваецца навучальны год. Ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, і выпускнікам трэба ў сціслыя тэрміны вызначыцца з выбарам прафесіі. Пра ўмовы, якія прапануюць абітурыентам аграрныя ВНУ, карэспандэнт «ПК« Анна Анішкевіч гутарыць з інспектарам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людмілай Шубелькай.

Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько

Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько— Людміла Лявонаўна, ці сапраўды гэта так, што на некаторыя сельгасспецыяльнасці выпускнікі мо­гуць быць залічаны без уступных экзаменаў?

— Такія прывілеі дзейніча­юць для выпускнікоў аграрных класаў і тых, у каго будзе мэтавае накіраванне. Пры гэтым у атэстаце адзнака па профільных прадметах павінна быць не ніжэйшая за 7 балаў (для паступлення на спецыяльнасці біялагічнага профілю гэта хімія і біялогія, для інжынернага — матэматыка і фізіка). А ў навучальнай установе ім дастаткова будзе прайсці гутарку.

Выпускнікі сярэдніх школ без мэтавага накіравання прад’яўляюць два сертыфікаты ЦТ. Пры гэтым адзнакі па профільных прадметах павінны быць не ніжэйшыя за 7 балаў. Замест ЦТ можна здаваць два ўступныя экзамены ў самой навучальнай установе. Яны будуць праходзіць з 27 ліпеня па 2 жніўня.

Улічваючы спецыфіку сельскагаспадарчай галіны, падоўжаны тэрміны прыёму дакументаў: плюс 2 дні на дзённую форму навучання (з 18 па 26 ліпеня). Залічэнне на бюджэт — да 4 жніўня, на платную форму навучання — да 10-га.

Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько— Моладзь, якая паступае ў аграрныя ўстановы, мае некаторыя прэферэнцыі…

— З мінулага года студэнты аграрных ВНУ могуць не прызывацца на тэрміновую ваенную службу, а праходзіць яе ў рэзерве падчас канікул. Тых, хто пасля 9-і ці 11-і класаў пажадае вучыцца ў каледжах на бюджэтнай вочнай форме, залічваюць па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

Затым выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў змогуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў аграрных ВНУ ў скарочаныя тэрміны.

Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько— Якія яшчэ ёсць стымулы для студэнтаў з мэтавым накіраваннем?

— Гаспадаркі, зацікаўленыя ў падрыхтоўцы кадраў і іх далейшым замацаванні, даплачваюць кожны месяц пэўную суму да стыпендыі. Пасля заканчэння вучобы выдзяляюць жыллё, поўнасцю або часткова кампенсуюць расходы па яго найме, аплачваюць камунальныя паслугі. Студэнты з мэтавым накіраваннем могуць праходзіць вытворчую практыку ў той сельгасарганізацыі, у якой будуць працаваць пасля выпуску, на падставе спраў гэтай гаспадаркі пісаць дыпломную работу, а потым прымяніць тэорыю на практыцы.

Какие условия предлагают абитуриентам аграрные вузы? Беседа с Людмилой Шубелько— Напомніце, якія вышэйшыя навучальныя ўстановы аграрнага профілю ёсць у краіне.

— Іх чатыры: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у Мінску, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Сярэдніх спецыяльных навучаных устаноў ажно 27. Так што выбар шырокі, а перспектывы пасля атрымання спецыяльнасці — вялікія.

Калі вы пажадаеце вучыцца ў навучальнай установе сельскагаспадарчага профілю, па накіраванне звяртайцеся ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Там прапануюць сельгаспрадпрыемствы, якія маюць патрэбу ў спецыялістах і гатовы заключыць дагавор. Тэлефоны для даведак: 2-07-41, 8(029)812-65-03.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.