Как защитить свой велосипед от кражи? Советы правоохранителей

Важное

З кожным годам на вуліцах Пастаў з’яўляецца ўсё больш транспарту, не толькі аўтамабіляў, але і скутараў, электрасамакатаў, веласіпедаў. Веласіпед — самы папулярны сродак перамяшчэння ў жыхароў сельскіх населеных пунктаў. Карыстаецца папулярнасцю ён і ў зладзеяў. Так, за мінулы год у раёне здзейснена 11 крадзяжоў веласіпедаў, за 4 месяцы бягучага — 3: у Паставах, Гуце і Галбеі.

Как защитить свой велосипед от кражи? Советы правоохранителей

Часта ў крадзяжах вінаватыя самі ўласнікі, якія не прымаюць мер па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці: пакідаюць двухколавых «коней» без нагляду ў дварах, пад’ездах дамоў, ля магазінаў, сацыяльна значных аб’ектаў. Гэта пацвярджае статыстыка: 8 злачынстваў летась і 2 сёлета здзейснены шляхам свабоднага доступу. А між тым адшукаць зладзеяў і вярнуць транспартныя сродкі гаспадарам атрымліваецца не заўсёды. У сувязі з гэтым хачу парэкамендаваць уладальнікам веласіпедаў некалькі простых і ў той жа час эфектыўных мер, як заха­ваць маёмасць:

  • не пакідайце веласіпед без нагляду на лесвічнай пляцоўцы, у падвалах, каля пад’ездаў або магазінаў;
  • правядзіце маркіроўку асноўных частак веласіпеда, запішыце іх нумары — гэта дапаможа ідэнтыфікаваць транспартны сродак у выпадку яго крадзяжу;
  • купіце ўстройства блакіравання і выкарыстоўвайце яго кожны раз, калі пакідаеце веласіпед на непрацяглы час.

Дзмітрый Салагуб, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.