Гимназия, лынтупская, гуцкая СШ и погранкомендатура «Поставы» награждены за участие в «Неделе леса»

Общество

Прымножылі лясныя багацці – атрымалі падзяку

На мінулым тыдні намеснік дырэктара Пастаўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іванькоў наведаў гімназію, лынтупскую, гуцкую школы і пагранкамендатуру «Паставы». Кіраўнікам гэтых калектываў ён уручыў Па­дзякі генеральнага дырэктара Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Юрыя Заблоцкага за актыўны ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу-2022» і тарты ад кіраўніцтва лясгаса.

— Гэта традыцыйная добраахвотная рэспубліканская акцыя кожны год праходзіць і на Пастаўшчыне, — гаварыў Аляксандр Іванькоў. — Яна мае глыбокі сэнс. Сёлета была прысвечана Году гістарычнай памяці. Прыемна, што колькасць жадаючых унесці свой пасільны ўклад у прымнажэнне ляснога фонду, навядзенне парадку ў лесе, месцах адпачынку людзей не змяншаецца. Акцыю падтрымліваюць прадстаўнікі працоўных калектываў, дзяржаўных органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, моладзь. Асобны акцэнт стараемся рабіць на рабоце з падрастаючым пакаленнем, садзейнічаць фарміраванню ў іх нацыянальнай самасвядомасці, вучыць беражлівым адносінам да прыроды. Добра, што актыўнасць праяўляюць навучальныя ўстановы.

Гимназия, лынтупская, гуцкая СШ и погранкомендатура «Поставы» награждены за участие в «Неделе леса»
Аляксандр Іванькоў уручае Падзяку Славаміру Каранеўскаму

Ад гуцкай школы сёлета на пасадцы лесу і ўборцы смецця ўдзельнічалі 32 чалавекі. На плошчы 2 гектары яны прыбралі несанкцыянаваныя звалкі, на 3-х гектарах дапоўнілі мінулагоднія пасадкі трыма тысячамі елачак. 5 тыс. елачак пасадзілі 13 вучняў лынтупскай школы, 10 тыс. — прадстаўнікі гімназіі. Аляксандр Іванькоў, уручаючы Падзякі і салодкія падарункі, дзякаваў юным лесаводам за старанне, запрашаў у далейшым прыходзіць працаваць у лясную галіну. Ён паведаміў, што лясгас дае выпускнікам школ адпаведныя накіраванні на вучобу.

— Нам прыемна супрацоўнічаць з лясгасам, — гаварыў дырэктар гімназіі Славамір Каранеўскі. — Кіраўніцтва заўсёды адклікаецца на нашы просьбы, аказвае пасільную дапамогу, таму і мы стараемся праяўляць актыўнасць. Калектыўная работа ў рамках акцыі, галоўная задача якой — прымнажэнне лясных багаццяў роднага краю, збліжае, вучыць беражліва адносіцца да прыроды, дае магчымасць пазнаёміцца з працай леснікоў.

У Беларусі лес з’яўляецца адным з асноўных аднаўляльных прыродных рэсурсаў. Лясгасы клапоцяцца, каб на месцы планавых высечак, а таксама там, дзе лес пашкодзіла бура, зазелянелі маладыя дрэўцы. Сёлетняй вясной на Пастаўшчыне малады лес пасаджаны на 95 гектарах, дапоўнены — на 300-х.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.