8 мая — Всемирный день Красного Креста и Красного Полумесяца. Как районная организация БОКК помогает нуждающимся?

Общество

Па загадзе душы і сэрца дапамагае тым, хто мае патрэбу, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

— Наша грамадская арганізацыя не вырашае палітычных пытанняў, а падтрымлівае тых, хто аказаўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі: дзяцей-сірот, пажылых адзінокіх, інвалідаў, — расказвала старшыня раённай арганізацыі БТЧК Таццяна Шахава. — Прыемна, што ў раёне шмат нераўнадушных лю­дзей, якія па загадзе душы і сэрца гатовы ака­заць не толькі матэрыяльную дапамогу, але і ахвяраваць свой час для іншых.

Валанцёраў у чырвоных майках з сімволікай Чырвонага Крыжа часта можна бачыць падчас правядзення розных раённых мерапрыемстваў: яны дапамагаюць пажылым, інвалідам падняцца на прыступкі, прапануюць ваду, цікавяцца станам здароўя. На Пастаўшчыне створана сістэма навучання насельніцтва, школьнікаў навыкам аказання першай дапамогі. Падрыхтаваны інструктары, якія рэгулярна ладзяць майстар-класы. У кожным валанцёры Таццяна Шахава стараецца раскрыць патэнцыял, развіць у ім лідарскія здольнасці.

8 мая — Всемирный день Красного Креста и Красного Полумесяца. Как районная организация БОКК помогает нуждающимся?

Сярод добраахвотнікаў — людзі розных прафесій і ўзростаў. Дзякуючы ім расшыраны пералік паслуг, якія аказваюцца апякунскім і мнагадзетным сем’ям, беспрацоўным, асобам без пэўнага месца жыхарства, малазабяспечаным. Дапамагаючы гэтым катэгорыям грамадзян, прадстаўнікі раённай арганізацыі БТЧК і валанцёры імкнуцца хоць нечым палепшыць якасць іх жыцця.

Асабліва значнай была іх дапамога падчас пандэміі каранавіруса. Добраахвотнікі дастаўлялі пажылым, вымушаным знаходзіцца ў самаізаляцыі, лякарствы, прадукты, рэчы першай неабходнасці.

— Сусветны дзень Чырвонага Крыжа — нагода для таго, каб аднадумцы і проста нераўнадушныя людзі ў чарговы раз сваім прыкладам паказалі, што кожны з нас можа дапамагчы іншым, — гаварыла Таццяна Шахава. — З 8 мая па 1 чэрвеня, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, будзе праводзіцца месячнік, прымеркаваны да дня Чырвонага Крыжа. Яго дэвіз — «ПРО100 помогаем».

Сумесна з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўленнем па працы і сацабароне райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцай, аддзелам унутраных спраў раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пры неабходнасці будзе аказваць усебаковую дапамогу вымушаным мігрантам з Украіны. З дапамогай розных інфармацыйных рэсурсаў прадоўжыць інфармаванне насельніцтва пра ход і асаблівасці вакцынацыі супраць COVID-19, акажа садзейнічанне па дастаўцы пажылых грамадзян да месца правядзення вакцынацыі. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў сярод насельніцтва, на псіхасацыяльную падтрымку асобных катэгорый грамадзян.

Актыўны ўдзел члены БТЧК і валанцёры прымуць у мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Міжнароднаму дню абароны дзяцей. У школах раёна ў рамках курса «Даследуючы гуманітарнае права» будуць арганізаваны Дзюнанаўскія чытанні, прысвечаныя швейцарскаму гуманісту і грамадскаму дзеячу Анры Дзюнану — заснавальніку руху Чырвонага Крыжа.

— На рахунку раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа шмат добрых спраў, — працягвала Таццяна Шахава. — Але многія з іх немагчыма было б рэалізаваць без дапамогі кіраўніцтва райвыканкама, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, раённай ветэранскай арганізацыі, аддзела ўнутраных спраў, аддзела па адукацыі, БРСМ, прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. Побач з кожным з нас ёсць людзі, якім неабходна падтрымка. Праявіце да іх міласэрнасць.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.