XXI чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)–«Энергогаз» (Гомель) – 0:3

Спорт и туризм

Рашаючыя матчы – наперадзе

«Атлант» (Паставы)–«Энергагаз» (Гомель) – 0:3
12 тур. 0:3 (18:25; 21:25; 24:26)

Гэта гульня не мела турнірнага значэння: незалежна ад яе выніку на наступнай стадыі пастаўчане згуляюць у паўфінале з пераможцам папярэдняга раўнда. Кадравыя праблемы ў дадзеным матчы мелі абедзве каманды. У пастаўчан жа адсутнічалі ажно тры вядучыя ігракі.

У стартавай партыі атакі першым тэмпам выдатна атрымліваліся ў нашага Аляксандра Каспера. Сапернікам цяжка было стрымліваць і атакі на флангах дыяганальнага Андрэя Казлоўскага. Але яны здолелі ўзмацніць сваю гульню ў абароне і на блоку. І ў сярэдзіне сэта пастаўчане аддалі «Энергагазу» адразу 7 ачкоў. У выніку лік на табло стаў 12:21.

XXI чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)–«Энергогаз» (Гомель) – 0:3

У пачатку наступнай партыі на полі зноў дамінавала каманда Гомеля. Нашы не здаліся і працягвалі змагацца. Ім амаль удалося ліквідаваць адрыў у 8 мячоў і звесці яго да мінімуму — 21:23. На жаль, пасля ўзятага тайм-аўта дзве наступныя камбінацыі сапернікаў аказаліся выніковымі, і яны замацавалі сваю перавагу.

У трэцім сэце каманды выходзілі наперад па чарзе. Капітан пастаўчан Мікіта Саўчук павёў партнёраў за сабой і зарабіў адразу 6 выніковых балаў. Важныя ачкі прынеслі камандзе Валерый Казека і распасоўшчык Максім Іваноў. Але больш вопытныя гамяльчане ў канцоўцы згулялі па-майстэрску і пры ліку 24:24 давялі гульню да перамогі.

У заключнай сустрэчы сезона згулялі Саўчук (к), Бабровіч (Лосік), Казека, Каспер, Казлоўскі, Іваноў і лібера Зарэцкі, Літвіновіч.

У Гомелі выявіўся наш наступны сапернік у фінальным раўндзе — мясцовы «Газавік», які перамог каманду «Бумпрам» (3:2). Такім чынам выявіліся пары паўфіналістаў. 30 красавіка пастаўчане згуляюць з «Газавіком», а ў другім матчы сустрэнуцца «Бумпрам» і «Энергагаз». Пераможцы гэтых паядынкаў на наступны дзень на пляцоўцы Палаца спорту ў Гомелі выявяць чэмпіёна краіны ў 1-й лізе.Тыя, хто прайграе, павядуць барацьбу за «бронзу».

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.