Выбираем студотряд. Этим летом планируется трудоустроить около 300 юношей и девушек

Общество

Выбіраем студатрад. Такую назву мае рэспубліканскі промапраект.

Галоўная яго мэта — расказаць маладым людзям пра магчымасці працаўладкавання летам. Зарабіць грошы падчас канікул змогуць і пастаўчане: у раёне будуць арганізаваныя вытворчыя, сельскагаспадарчыя і экалагічны атрады. Як туды трапіць і колькі можна зарабіць за змену? Адказы на гэтыя пытанні прагучалі 1 красавіка ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы. У рамках названага промапраекта перад навучэнцамі 1—3 курсаў выступіла першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч.

— Летась у студэнцкіх атрадах шчыравала 265 чалавек, у ліку якіх былі і навучэнцы каледжа, — расказвала яна. — Сёлета і вы, і старшакласнікі зноў можаце далучыцца да студатрадаўскага руху. Для гэтага вам патрэбна загадзя запоўніць анкету на працаўладкаванне. Зрабіць гэта можна ў райкаме БРСМ або ў электронным выглядзе ў тэлеграм-канале «Белорусские студенческие отряды». Пасля запаўнення анкеты будуць перанакіраваныя ў райкам. Дарэчы, нядаўна на канале з’явіўся чат-бот, які расказвае пра гісторыю студатрадаўскага руху, профілі студатрадаў.

Выбираем студотряд. Этим летом планируется трудоустроить около 300 юношей и девушек
Навучэнцы каледжа запаўняюць анкеты на працаўладкаванне

У студатрады прымаюць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 гадоў. У ліпені—жніўні ім прапануюць папрацаваць у вытворчых і сельскагаспадарчых атрадах у ААТ «Паставымэбля», «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» і, магчыма, у ААТ «Сцяг Перамогі-агра». У чэрвені—ліпені ўпершыню за апошнія гады будзе створаны экалагічны атрад у Пастаўскім лясгасе (тут давя­дзецца пашчыраваць на праполцы саджанцаў у гадавальніку ў Азёрках).

Сёлета праз райкам БРСМ плануецца працаўладкаваць каля 300 юнакоў і дзяўчат.

— Зарабіць за месяц можна ад 450 рублёў, ­— тлумачыла Кацярына Малевіч. — Працоўны дзень доўжыцца з 8 раніцы да 16 гадзін з перапынкам на абед. Усе дакументы для працаўладкавання афармляе райкам БРСМ. З 1 чэрвеня будзем фарміраваць базу жадаючых трапіць у студ­атрады. Таму, калі ёсць жаданне падзарабіць летам, звяртайцеся  загадзя. А калі ўзнікнуць пытанні па арганізацыі дзейнасці студ­атрадаў, тэлефануйце ў райкам на нумар 2-39-71.

Некаторыя навучэнцы кале­джа запоўнілі анкеты адразу пасля завяршэння мерапрыемства. Хтосьці з іх пойдзе шчыраваць у студатрад другі год запар. Хіба не гэта пацвярджае іх запатрабаванасць?

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.