В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

Образование

Вучаць любіць Радзіму

Нельга прымусіць любіць Радзіму, але гэтаму можна навучыць. І трэба. Найперш для таго, каб і надалей жыла памяць пра гераізм нашых продкаў, каб маладзейшае пакаленне ведала гісторыю Беларусі і імкнулася шчыраваць дзеля яе лепшай будучыні.

У 2022 годзе, аб’яўленым Годам гістарычнай памяці, ваенна-патрыятычнаму выхаванню адводзіцца вядучая роля. Прычым работа ў гэтым кірунку арганізуецца з улікам шэрага новаўвядзенняў, якія з’явіліся ва ўсіх беларускіх школах. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра стварэнне міжшкольных цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі і ўвя­дзенне ставак кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання.

Незадоўга да заканчэння навучальнага года карэспандэнт «ПК» даведалася, як новаўвядзенні «прыжыліся» ў пастаўскіх установах адукацыі і чым кожная з іх адметная ў плане ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

На працягу ўсяго навучальнага года ў школах раёна ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі: заняткі ў рамках рэспубліканскага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна», патрыятычныя акцыі, інфармацыйныя гадзіны, экскурсіі, праграмы да дзяржаўных і іншых свят…

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

Разам з тым у кожнай школе ёсць месца індывідуальнаму падыходу да ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей. Вялікая роля тут належыць асобе педагога, які гэту работу вядзе. У СШ №1 школьнікам пашанцавала вучыцца ў прафесіянала, сапраўды апантанага сваёй справай чалавека — Сяргея Сядых. Былы ракетчык і нязменны кіраўнік ваенна-спартыўнага клуба «Азімут», ён ведае, як заціка­віць старшакласнікаў прадметам «Дапрызыўная падрыхтоўка», які выкладае ўжо амаль 30 гадоў.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

Менавіта Сяргей Генадзьевіч кіруе работай міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, які ў студзені мінулага года распачаў сваю дзейнасць на базе СШ №1. Тут на заняткі дапрызыўнай падрыхтоўкі збіраюцца юнакі з усіх гарадскіх школ. А ў пачатку лета былы вайсковец арганізуе для іх 5-дзённыя палявыя выхады.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

— Я часта сустракаюся па рабоце з калегамі і магу дакладна сказаць, што ў Віцебскай вобласці такое больш нідзе не практыкуецца, — адзначыў Сяргей Сядых. — Гэта цалкам мая ініцыятыва — «пагрузіць» будучых абаронцаў Айчыны ў максімальна набліжаныя да армейскіх умовы. За 5 сутак «выжывання» ў прыродных умовах іх можна навучыць таму, што ў класе за год не заўжды навучыш: ад распальвання вогнішча да элементаў рукапашнага бою. Такую форму практычных заняткаў лічу самай эфектыўнай, таму палявыя выхады буду праводзіць і надалей.

 

Шэраг мерапрыестваў ваенна-патрыятычнай тэматыкі ла­дзіцца ў гімназіі пад кіраўніцтвам гісторыка і краязнаўца Аляксандра Кузняцова. На працягу многіх гадоў ён праводзіць складаную работу па ўстанаўленні імёнаў салдат, загінулых на тэрыторыі Пастаўшчыны. І вучні ў гэтай справе — яго верныя памочнікі. Разам яны збіраюць інфармацыю пра палеглых на нашай зямлі воінаў Першай сусветнай, савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войн, вяртаюць з небыцця ўсё новыя і новыя імёны герояў тых падзей.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

 

Пра трагізм Вялікай Айчыннай гімназісты нядаўна гаварылі ў… аддзеле ЗАГС райвыканкама. Здавалася б, якое дачыненне ён мае да ваенна-патрыятычнага выхавання? Як аказалася, самае непасрэднае.

— У пастаўскім аддзеле ЗАГС захоўваюцца актавыя запісы райбюро ЗАГС аб смерці за 1944—1946 гады, — расказваў Аляксандр Кузняцоў. — Пасля вызвалення Пастаў людзі масава прыходзілі сюды канстатаваць смерць сваіх родных, загінулых у гады вайны. Прычыны іх смерці ўказаны розныя: «расстраляны немцамі», «падарваны на міне», «загінуў на баявым заданні ў партызанскім атрадзе», «загінуў падчас бамбардзіроўкі»… І прозвішчы, прозвішчы, прозвішчы… Па іх бачна, што гінулі цэлыя сем’і, і гэта дапамагае вучням уявіць увесь маштаб трагедыі. Супрацоўніцтва з ЗАГСам працягнецца і ў іншым кірунку — тут нам пастараюцца дапамагчы ўстанавіць родзічаў пастаўчан, якія загінулі ў Афганістане.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

У кожнай школе ёсць свае адметныя праекты, мерапрыемствы, распрацаваныя творчымі, нераўнадушнымі педагогамі. У СШ №3 такім праектам можна назваць «Цягнік Перамогі». Сёлета ён будзе ладзіцца другі год запар. Праўда, крыху трансфармаваны…

— Напярэдадні Дня Перамогі дзеці на імправізаваным аўтобусе будуць аб’язджаць пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія ёсць у нашым горадзе і раёне, — адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Крук. — Інсцэніроўкі, песні ваенных гадоў, аповеды пра тыя жудасныя гады — усё разам гэта мае моцны выхаваўчы эфект. Даюць яго і разнастайныя сустрэчы. Часты госць у нашай школе — малалетні вязень фашызму Рыгор Леснікаў. Педагог па адукацыі, ён умее весці гутарку са школьнікамі. Кожная такая сустрэча пакідае ў іх шмат уражанняў.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

СШ №3 — адзіная ў горадзе школа, дзе кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні з’яўляецца жанчына. Нядаўна гэту пасаду заняла былы інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Наталія Трыфанава.

Актыўная работа па ваенна-патрыятычным выхаванні право­дзіцца і ў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі. Пра гэта сведчаць высокія вынікі навучэнцаў на разнастайных спаборніцтвах. Сёлета, як і два мінулыя гады, каманда вучняў 10—11 класаў перамагла ў раённым мнагаборстве «Абаронца Айчыны». СШ №2 заняла 1-е месца і ў спаборніцтвах «Я ў армію пайшоў бы, няхай мяне навучаць». А 10-класнік Ілья Сіманька зусім нядаўна стаў адным з пераможцаў анлайн-конкурсу, які праводзіла Акадэмія МУС Беларусі.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

У гэтых і іншых поспехах школьнікаў вялікая заслуга настаўніка фізічнай культуры і здароўя Яўгенія Гатоўчыка, які з нядаўняга часу займае пасаду кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання. Выхоў­ваць сапраўдных патрыётаў яму дапамагаюць педагог-арганізатар Анастасія Валошчанка і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Іван Кумішча.

Дзейнасць чацвёртай школы ў плане ваенна-патрыятычнага выхавання не толькі на слыху, але і на вачах ва ўсіх. На самых разнастайных раённых мерапрыемствах заўжды звяртаюць на сябе ўвагу юныя пагранічнікі — навучэнцы ваенна-патрыятычнай групы, якая сёння аб’ядноўвае больш за тры дзясяткі вучняў 7—11 класаў. Некаторыя з іх перавяліся ў СШ № 4 з іншых школ, каб апрануць пагранічную форму і ўключыцца ў актыўную дзейнасць групы.

Яе кіраўнік падпалкоўнік Сяргей Машкоў праводзіць з навучэнцамі ўражвальную работу. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Інстытутам пагранічнай службы, в/ч 2044. Выхады ў лес з пагранічнікамі, паездкі на крайні метр беларускай зямлі, экскурсіі ў аэрапорт «Мінск-1»… Спіс мерапрыемстваў можна працягваць.

В Год исторической памяти ведущая роль отводится военно-патриотическому воспитанию

— Наша школа адна з нямногіх у рэспубліцы мае дагавор аб супрацоўніцтве з Інстытутам пагранічнай службы Беларусі, — падкрэсліў Сяргей Машкоў. — Магчыма, ужо хутка выпускнікі ваенна-патрыятычнай групы змогуць паступаць туды без здачы ЦТ. Але і ў мінулыя гады нашы вучні станавіліся курсантамі гэтай ВНУ, некаторыя ўжо яе скончылі і ў званні лейтэнантаў служаць Айчыне. Кожны год мы запрашаем іх на сустрэчу з навучэнцамі ваенна-патрыятычнай групы. Яна задзейнічана і ў шматлікіх мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам ветэранаў 32-й ракетнай дывізіі, а таксама якія ладзяцца ў музеі гісторыі 5-га гарадка.

…Патрыёта можа выхаваць толькі сапраўдны патрыёт. Гэтыя словы прыгадаліся пасля размовы з пастаўскімі кіраўнікамі ваенна-патрыятычнага выхавання. Навучэнцам сапраўды пашчасціла вучыцца патрыятызму ў адданых сваёй справе людзей. Няма сумнення ў тым, што яны і надалей будуць рабіць усё ад іх залежнае, каб дзеці любілі краіну і свой родны горад, каб ведалі цану міру і не забыліся пра тое, пра што нельга забываць.

Іна Сняжкова
Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.