Механизаторы ОАО «Хотилы-агро» Алексей Власов и Владимир Баньковский сеют зерновые уже 6-й сезон

Важное Сельское хозяйство

Рана пасеюць – багата нажнуць

Для механізатараў ААТ «Хацілы-агра» Аляксея Власава і Уладзіміра Банькоўскага сеяць зерневыя — справа не новая. Займаюцца гэтым шосты сезон. Падчас жніва самі ж убіраюць вырашчанае.

Хлебаробы гэтай гаспадаркі аднымі з першых прыступілі да веснавых палявых работ і вядуць іх зладжана. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка глебы, уносіцца арганіка, праводзяцца іншыя работы.

У панядзелак на полі каля Кураполля працавала некалькі адзінак тэхнікі. Адзін за другім рухаліся трактары з сеялкамі. Пасля сябе яны пакідалі роўныя радочкі загорнутага ў глебу ячменю.

Механизаторы ОАО «Хотилы-агро» Алексей Власов и Владимир Баньковский сеют зерновые уже 6-й сезон
Механізатары ААТ «Хацілы-агра» Аляксей Власаў і Уладзімір Банькоўскі

— Пасяўная — важны сельскагаспадарчы этап, адказны час для аграрыяў, — гаварылі механізатары. — Добры ўраджай залежыць ад многіх фактараў. У нашай гаспадарцы намалоты пастаянна высокія. І заслуга ў гэтым не толькі наша, але і тых, хто рыхтуе глебу, уносіць удабрэнні. Кожнае звяно пасяўнога канвеера працуе адказна. Акцэнт робім на якасную сяўбу з захаваннем усіх яе тэхналогій. Трэба ўтрымаць вільгаць у глебе: снегу мінулай зімой было мала, і дажджы зямлю пакуль не напаілі. Тэхніка падрыхтавана надзейна, а здарыцца паломка — інжынерная служба тэрмінова даставіць новую запчастку і няспраўнасць хутка ўхіліць. Дазволіць надвор’е — адсеемся ў аптымальныя тэрміны.

Механизаторы ОАО «Хотилы-агро» Алексей Власов и Владимир Баньковский сеют зерновые уже 6-й сезон

У той дзень сейбіты зранку затрымаліся ў майстэрні, бо ноччу былі замаразкі і прыйшлося чакаць, пакуль падымецца сонца і прагрэе верхні слой глебы. А Віктар Нікалаеў і Міхаіл Ярашэвіч у гэты час рупіліся на падрыхтоўцы глебы. Віктар Кобзік уносіў вадкае азотнае ўдабрэнне. Прыгрэла сонца — і ў работу ўключыліся пасяўныя агрэгаты. Хацілаўцы настроены не збаўляць тэмпаў і працуюць з максімальнай аддачай. Старанная праца ў канцы месяца годна аплачваецца.

Для эфектыўнай сяўбы ў ААТ «Хацілы-агра» ёсць усё: багата запраўленыя ўдабрэннямі і якасна падрыхтаваныя ўчасткі глебы, элітны пасяўны матэрыял, удосталь паліва і вялікае жаданне саміх земляробаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.