Договор ренты с пожизненным содержанием — что это? Комментарий Инны Ягело

Общество

Рэнта: уключана ўсё

У рэдакцыю патэлефанавала пастаўчанка і расказала сваю сітуацыю. Ёй 85 гадоў, муж памёр, дзяцей у іх не было. Жыве ў аднапакаёвай кватэры. З кожным годам жанчыну ўсё больш трывожыць адзінокая старасць. З блізкай радні — толькі пляменніца за мяжой. Яна пераконвае цётку заключыць дагавор рэнты з пажыццёвым утрыманнем. Доўгажыхарка вагаецца, бо дакладна не ведае, што гэта такое.

Договор ренты с пожизненным содержанием — что это? Комментарий Инны Ягело

Расказаць пра рэнтныя адносіны карэспандэнт «ПК» папрасіла загадчыцу аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іну Ягелу.

— Дагавор рэнты могуць заключыць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, — гаварыла Іна Віктараўна. — Чалавеку (гэта можа быць і сямейная пара) на момант заключэння дагавору павінна споўніцца 70 гадоў, і ў яго няма радні, якая па законе за яго адказная. Здараецца, што ў адзінокіх пажылых ёсць жыллё, але не хапае сродкаў яго ўтрымліваць. У такіх выпадках людзі рашаюцца заключыць дагавор рэнты.

Договор ренты с пожизненным содержанием — что это? Комментарий Инны Ягело— У чым яго сутнасць?

— Атрымальнік рэнты будзе пад пастаяннай апекай сацыяльнай службы, а пасля смерці яго жыллё застанецца дзяржаве. У адным варыянце, згодна з дагаворам, стары чалавек застаецца пражываць у сваёй кватэры, да яго 5 разоў на тыдзень на 2 га­дзіны прыходзіць сацыяльны работнік і бясплатна аказвае пэўны комплекс паслуг. Тэрытарыяльны цэнтр гарантуе аплату камунальных паслуг, бягучы рамонт раз на 5 гадоў, пры неабходнасці — замену сантэхнічнага абсталявання. Грамадзянін атрымлівае пенсію і гарантаваную штомесячную рэнтную выплату (не менш за 2 базавыя велічыні). Калі здароўе ў атрымальніка рэнты пагоршыцца і яму будзе патрэбны пастаянны догляд, то яго змесцім у дом-інтэрнат з павышанай камфортнасцю знаходжання.

Ёсць і другі варыянт. Атрымальнік рэнты можа пражы­ваць у асобным пакоі павышанай камфортнасці дома-інтэрната з кругласутачнай апекай і медыцынскім абслугоўваннем, дадатковымі бытавымі паслугамі. Грамадзянін будзе атрымліваць пенсію ў поўным аб’ёме і рэнтную выплату.

Адзін нюанс: на момант заключэння дагавора ў атрымальніка рэнты не павінна быць медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання яму сацыяльных паслуг ТЦСАН або ў доме-інтэрнаце павышанай камфортнасці для састарэлых і інвалідаў. Жылое памяшканне павінна на правах уласнасці належаць асобе, з якой заключаецца дагавор рэнты, і быць свабодным ад правоў трэціх асоб. У ім не могуць быць зарэгістраваны асобы, якія не з’яўляюцца атрымальнікамі рэнты. Жыллё павінна знахо­дзіцца на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь, у межах якой створаны і дзейнічае плацельшчык рэнты.

Договор ренты с пожизненным содержанием — что это? Комментарий Инны Ягело— Іна Віктараўна, куды трэба звяртацца для заключэння дагавора рэнты?

— У тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Рашэнне аб заключэнні або адмове ў заключэнні дагавора пажыццёвага ўтрымання з улікам прапаноў камісіі, створанай для разгляду гэтага пытання, прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. У дагаворы прапісваюцца абавязацельствы бакоў (плацельшчыка рэнты і яе атрымальніка). Дакумент належыць натарыяльнаму засведчанню і дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

Гутарыла Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.