Что показала проверка аптек и больниц Поставского района во время акции «Допинг»?

Безопасность Важное

Праверылі бальніцы, аптэкі і насельніцтва

З 28 па 31 сакавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзілася акцыя ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама «Допінг», накіраваная на папярэджанне ўцечкі наркатычных сродкаў з легальнага абароту.

Гэта акцыя ладзіцца на Віцебшчыне двойчы на год — вясной і восенню. Падчас яе работнікі наркакантролю правяраюць лабараторыі на прадпрыемствах і ў навучальных установах, аптэкі і ўстановы аховы здароўя, дзе маюцца лекавыя прэпараты, якія ўтрымліва­юць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Мэта — не дапусціць іх пераходу ў нелегальны абарот. Таксама праводзяцца праверкі наяўнасці лекаў з небяспечнымі наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі ў насельніцтва. Часта яны застаюцца ў блізкіх родных пасля смерці анкалагічна хворых людзей, што недапушчальна з пункту погляду крымінальнага заканадаўства.

Что показала проверка аптек и больниц Поставского района во время акции «Допинг»?

На Пастаўшчыне сёння 6 аб’ектаў маюць права на захоўванне, водпуск і рэалізацыю медпрэпаратаў наркатычнага і псіхатропнага дзеяння. Гэта цэнтральная раённая бальніца і цэнтральная аптэка №87 у Паставах, дзе захоўваюцца як медыцынскія наркотыкі, так і псіхатропы, Лынтупская ўчастковая і Варапаеўская раённая бальніцы, аптэка ў Варапаеве і АДРАЦ «Ветразь» (у іх маюцца толькі псіхатропы). На кожным пабывалі з праверкамі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў.

— У ЦРБ мы праверылі тэрапеўтычнае, рэанімацыйнае аддзяленні, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі і ўнутрыбальнічную аптэку, — расказваў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі РАУС Міхаіл Ходан. — Увагу звярталі на прадметна-колькасны ўлік такіх медыцынскіх прэпаратаў: іх паступленне і расходаванне, каму выпісваліся і ў якой дазіроўцы, гутарылі з хворымі, якім яны назначаліся. Парушэнняў з боку медперсаналу не выяўлена. Падчас мінулагодняй праверкі ў аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы захоўваліся ў неабсталяваным памяшканні. На гэта было ўказана кіраўніцтву бальніцы, і неўзабаве іх перанеслі ў сейф рэанімацыйнага аддзялення. Сёння недахопаў ва ўстанове няма.

Таксама супрацоўнікі міліцыі пабывалі дома ў больш чым 30 жыхароў раёна, якім медыкі выпісвалі лекавыя прэпараты наркатычнага і псіхатропнага дзеяння. Некаторыя хворыя або іх блізкія яшчэ да праверкі самі вярнулі рэшткі лякарстваў у ЦРБ. Астатнія зрабілі гэта цяпер, пасля правядзення з імі прафілактычных гутарак.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.