Более 80 обедов готовят ежедневно работники столовой ОАО «Камайский-агро»

Сельское хозяйство

Смачныя абеды дадаюць сіл

Больш за 80 абедаў гатуюць штодня работнікі сталовай ААТ «Камайскі-агра».

Калі я гутарыла з удзельнікамі пасяўной у ААТ «Камайскі-агра», многія прасілі напісаць пра повараў мясцовай сталовай, смачныя абеды, якія яны гатуюць, і клопат кіраўніцтва гаспадаркі, а асабліва яго дырэктара Ула­дзіслава Шаршнёва, пра людзей працы. Хлебаробы расказвалі пра разнастайнае меню і высокую якасць страў.

Более 80 обедов готовят ежедневно работники столовой ОАО «Камайский-агро»
Повары Марыя Карняйчук і Валянціна Пушкарова з практыкантам Аляксеем Грыгор’евым

Пераступаю парог сталовай — і погляд спыняецца на спакойных колерах дэкаратыўнай тынкоўкі на сценах, новай столі. З кухні даносіцца прыемны пах свежапрыгатаваных страў. Повары Марыя Карняйчук і Валянціна Пушкарова толькі што адправілі абеды і падвячоркі ў поле і рабілі нарыхтоўкі на наступны дзень, а таксама чакалі тых, хто прыйдзе да іх на абед.

— Сёння ў нас гарохавы суп, смажаніна, чай, — знаёмяць з меню. — Пакуль штодня гатуем 80 абедаў. З часам іх колькасць павялічыцца. Больш за 40 дастаўляюць у поле. Камайскае, мулярскае, мягунскае аддзяленні абслугоўваюць вадзіцель Аляксандр Лявіцкі і раздатчыца Надзея Шылько. На дварчанскім напрамку працуюць муж і жонка Віктар і Даната Лоўчыкі.

Более 80 обедов готовят ежедневно работники столовой ОАО «Камайский-агро»
Памочнік повара Таццяна Радзевіч

На месцы ў сталовай абедаюць тыя, хто заняты рамонтам тэхнікі ў майстэрні, работнікі жывёлагадоўчага комплексу, бухгалтэрыі, будаўнікі. Сёлета кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства паклапацілася пра знешні і ўнутраны выгляд памяшкання. Тут зрабілі касметычны рамонт, устанавілі новую выцяжку. Многае з абсталявання абнавілі летась. Сталовая працуе ад пачатку веснавых палявых работ да завяршэння восеньскіх. Пасля таго як грамадскі статак пакіне фермы і пойдзе пасвіцца ў поле, гарачымі абедамі будуць забяспечваць і пастухоў.

Более 80 обедов готовят ежедневно работники столовой ОАО «Камайский-агро»
Прыемна абедаць у прыгожай зале

За чысцінёй посуду, на сталах, у абедзеннай зале сочыць памочніца повараў Таццяна Радзевіч. Пры неабходнасці яна дапамагае чысціць бульбу, рабіць іншыя нарыхтоўкі. Сёлета камайскім поварам дапамагае Аляксей Грыгор’еў, які ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы атрымлівае прафесію повара. Праходжаннем практыкі задаволены: у вопытных калег ёсць чаму павучыцца.

Загадчыца сталовай Святлана Тарасевіч займаецца закупкай прадуктаў, разам з поварамі складае меню на тыдзень. Усе стараюцца, каб стравы былі разнастайнымі і смачнымі, а хлебаробы засталіся задаволенымі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.