2-й этап V областного форума трудовой молодежи Витебской области посвятили Году исторической памяти

Общество

Да суседзяў – на форум

6 красавіка адбыўся другі этап V абласнога форуму працоўнай моладзі Віцебскай вобласці. Ён праводзіўся ў суседнім, Браслаўскім, раёне і быў прысвечаны Году гістарычнай памяці.

На форум накіравалася і дэлегацыя з Пастаўшчыны. У яе склад увайшлі першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч, настаўнік англійскай мовы СШ №4 Караліна Рагіня, выхавальнік дзіцячага садка №2 Кацярына Паўлава, інжынер-тэхнолаг Пастаўскага малочнага завода Юлія Гайлеўская і правізар цэнтральнай раённай аптэкі №78 Вольга Кунц.

2-й этап V областного форума трудовой молодежи Витебской области посвятили Году исторической памяти
Удзельнікі форуму Юлія Гайлеўская, Кацярына Паўлава, Караліна Рагіня і Вольга Кунц

Моладзь наведала Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, вытворчы філіял «Браслаўрыба» Глыбоцкага мясакансервавага камбіната, гімназію, аглядавую пляцоўку на гары Маяк, іншыя аб’екты. У праграме форуму таксама была экскурсія ў мясцовы музей традыцыйнай культуры, дзе ла­дзілася культурна-забаўляльная праграма. Падчас яе ўсе ўдзельнікі сумесна стваралі агульную маляванку і ляльку-абярэг.

У той дзень прайшоў і мала­дзёжны патрыятычны флэшмоб. А завяршылася мерапрыемства адкрытым дыялогам «Адзінства. Спадчына. Памяць», на якім падвялі вынікі сустрэчы і абмеркавалі актуальныя для моладзі тэмы.

Іна Сняжкова
Фота даслала Кацярына Малевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.