С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Общество

Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі

З гульнямі, карагодамі і блінамі праводзілі зіму ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН у Паставах.

С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

У сераду на свята Масленіцы ў аддзяленне прыйшлі, бадай, усе яго наведвальнікі. Дзверы былі адчыненыя і для іншых гара­джан: уваходны білет ніхто не патрабаваў, з сабой трэба было мець толькі добры настрой. Яго і прынеслі пенсіянеры. З самага пачатку яны актыўна ўключыліся ў святочную праграму, падрыхтаваную работнікамі ўстановы. Ахвотна адказвалі, што азначае кожны дзень масленічнага тыдня, адгадвалі загадкі пра Масленіцу, спявалі прыпеўкі, вадзілі карагоды, танцавалі пад розныя мелодыі, клікалі вясну вясёлай музыкай, граючы на розных музычных і падручных інструментах. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў. Раздзяліўшыся на дзве каманды, удзельнікі закідвалі шапкі на качаргу і чапялу, «каталіся» на мётлах, пракладвалі з паясоў дарогу да зімы і вясны.

С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

С играми, хороводами и блинами проводили зиму в ОДП для граждан пожилого возраста ТЦСОН

Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае спальванне чучала Зімы. Пасля гэтага вядучыя мерапрыемства — спецыяліст па сацыяльнай рабоце Алена Счасная і кіраўнік гуртка Анастасія Кавака — запрасілі ўсіх на наварыстую юшку і бліны з гарачым чаем. Сімвал сонца і вясны, румяныя бліны з рознымі дабаўкамі і начынкамі былі галоўнай стравай на накрытым у двары стале.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.