Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі

Важное Духовность

Сустрэча з міласэрным Богам – так можна сказаць пра сакрамант споведзі

Згодна з Кодэксам кананічнага права каталіцкага Касцёла, чалавек павінен спавядацца і прыступаць да святой Камуніі не менш чым раз на год. Абавязковы гэты сакрамант у велікодны перыяд і з’яўляецца своеасаблівым мінімумам для католіка. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася ў ксяндза-дэкана, пробашча дунілавіцкай парафіі Паўла Самсонава, як правільна перажыць сакрамант споведзі.

Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі

Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі— Ксёндз Павел, растлумачце, навошта спавядацца.

— У споведзі Бог прабачае нам грахі. А грэх — тое, што разрывае сувязь чалавека з Богам. Гэта словы, думкі або ўчынкі, якімі мы парушаем Божыя запаведзі. Ніякі іншы сакрамант нельга прыняць, калі на душы ёсць грэх. Паяднанне з Богам аднаўляе грэшнікам Божую ласку, зноў яднае іх з Ім, умацоўвае ў веры не толькі тых, хто спавядаецца, але і ўсю параненую грахом братэрскую супольнасць, увесь Касцёл. Таксама споведзь дапамагае нам паяднацца з самім сабой — прыняць сябе такімі, якія мы ёсць, прабачыць сабе. І самае галоўнае — сакрамант споведзі пазбаўляе нас Божага суда, які для грэшніка азначаў бы выключэнне з Божага Валадарства.

Каб пакаянне было шчырым і прынесла плён, нельга прыступаць да споведзі наспех. У гэты дзень, а можа, і напярэдадні трэба больш маліцца, і перш за ўсё — да Духа Праўды, каб менавіта Ён прысутнічаў падчас рахунку сумлення і пакаяння. Тым, хто ні разу не спавядаўся, трэба спачатку прайсці належную падрыхтоўку ў святара.

Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі— Многія вернікі спавядаюцца выключна перад нейкай падзеяй у асабістым ці сямейным жыцці, падчас рэкалекцый ці перад парафіяльнымі ўрачыстасцямі. Гэта правільна?

— Памылковым было б звесці споведзь да фармальнасці і лічыць яе абавязкам, які вернік павінен выканаць, скажам, з нагоды пасхальных свят. Мэтай і вынікам спове­дзі з’яўляецца паяднанне чалавека з Богам і супольнасцю, а таксама аднаўленне праўдзівага вобразу Бога ў сабе. Папа Рымскі Францішак пастаянна пераконвае, што «Бог не стамляецца дараваць. Гэта мы стамляемся прасіць прабачэння». Святы Айцец сказаў: «Споведзь часта бывае руціннай фармальнасцю. А дзе сустрэча з Панам, Які яднае?» Як часта трэба спавядацца, вырашае сам чалавек, і гэта залежыць ад таго, наколькі ён дбае пра сваю душу.

Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі— А ці можна прымушаць, напрыклад, дзяцей-падлеткаў да сакраманту споведзі? 

— Споведзь павінна быць свядомай і добраахвотнай. Вызнанне грахоў — гэта працэс навяртання. Чалавек, які ідзе да споведзі, павінен хацець выправіцца, зразумець, што сакрамант паяднання — гэта не пакаранне, а ласка, сустрэча з Богам, Які яго чакае, бо любіць. Трэба памятаць пра ўсе ўмовы сакраманту пакаяння і паяднання. А гэта рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдая пастанова выправіцца, шчырая споведзь, кампенсацыя за грахі Богу і бліжняму. Хрыстос даў сваім вернікам споведзь як аздараўленне на шляху да збаўлення. Падыхо­дзячы да канфесіянала, трэба ўспомніць усе грахі, якія мы ўчынілі ад апошняй споведзі. І дапамогуць у гэтым дзесяць Божых запаведзяў і пяць касцельных.

Пробашч дунілавіцкай парафіі Павел Самсонаў расказаў, як правільна перажыць сакрамант споведзі— Спавядацца трэба ў аднаго і таго ж ксяндза ці можна пайсці да іншага?

— Споведзь ў аднаго святара карысная тым, што ён вядзе чалавека ў духоўным жыцці на працягу многіх гадоў. Аднак можна спавядацца і ў іншых, для гэтага ў касцёле ёсць цудоўная традыцыя — рэкалекцыі. Скарыстайцеся імі: знайдзіце час і паслухайце казанне рэкалекцыяніста, паразважайце над сваім жыццём і праз сакрамант споведзі ачысціце яго ад бруду. Сустрэньце Вялік­дзень са светлай душой.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.