Представители животноводческой отрасли Поставщины вошли в число лучших в Витебской области

Важное Сельское хозяйство

Сярод найлепшых і пастаўчане

У пятніцу ў Доме культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны ўрачыста ўшаноўвалі найлепшых аператараў машыннага даення, даглядчыкаў буйной рагатай жывёлы, заатэхнікаў, ветурачоў, асемянатараў вобласці.

Прысутных на сходзе вітаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён падзякаваў работнікам адной з самых складаных аграрных галін за старанне, дасягнутыя вынікі і ўручыў узнагароды. Па выніках работы за мінулы год іх удастоены больш за 100 чалавек. Сярод адзначаных і прадстаўнікі жывёлагадоўчай галіны Пастаўшчыны.

Представители животноводческой отрасли Поставщины вошли в число лучших в Витебской области
З узнагародамі — Эдуард Януковіч, Жанна Цяляк, Валянціна Сафронава, Алена Крук, Ірына Пучыла і Аляксандр Жураў

Алена Крук і Валянціна Сафронава працуюць аператарамі машыннага даення ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». За мінулы год яны надаілі ад кожнай каровы ў сярэднім 7 708 і 6 435 кілаграмаў малака адпаведна. Ірына Пучыла з ААТ «Хацілы-агра» адна з першых асвоіла работу ў даільнай зале новай фермы ў Волахах. Летась аператар надаіла ў сярэднім 7 317 літраў малака ад кожнай каровы. На доглядзе цялят на дарошчванні стараецца аператар з Хаціл Жанна Цяляк. Прывагі ў яе групе блізкія да 900 грамаў у суткі. Сярод рупліўцаў — малады жывёлавод з Навасёлак Аляксандр Жураў.

На ўрачыстым сходзе яны атрымалі Падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкама прафсаюза работнікаў АПК, ГА «БРСМ». Ганаровай граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўдастоены і першы намеснік старшыні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.