Неравнодушные люди помогли отремонтировать буслянку на дубе по ул. Советской

Важное Природа

Буслянка чакае «кватарантаў»

Па вуліцы Савецкай у райцэнтры ёсць незвычайны дуб: замест пышнай кароны, якую страціў пасля абрэзкі, на ім «пасялілася» буслянка. Часткова пра яе з’яўленне паклапаціліся людзі. Яны замацавалі на ствале металічны каркас, маўляў, прылятайце, птушкі, і віце гняздо. Буслы так і зрабілі. І шмат гадоў, вяртаючыся з выраю, зноў і зноў абжываліся на насе­джаным месцы.

Гэта буслянка з чатырма пад­рослымі птушанятамі нават трапіла ў фотааб’ектыў аматара прыроды. Здымак атрымаўся маляўнічым і разам з іншымі ілюстрацыямі ўпрыгожвае 3-е выданне фотаальбома «Паставы», надрукаванага ў 2009 го­дзе. Кніга, па сутнасці, з’яўляецца візітнай карткай нашага горада — яе часта дораць гасцям і партнёрам Пастаўшчыны.

Неравнодушные люди помогли отремонтировать буслянку на дубе по ул. Советской

У прыродзе нішто не вечнае. З цягам часу гняздо пачало нахіляцца ў адзін бок і летась з-за свайго аварыйнага стану ўпершыню засталося без «кватарантаў». Бусел вясной прылятаў, доўга кружыў над былым жытлом, але засяліцца ў яго не адважыўся. Гэта акалічнасць вельмі засмуціла пастаўчанку, якая жыве побач і ахвотна назірала за крылатымі суседзямі. Жанчына звярнулася да спецыялістаў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, каб тыя пасадзейнічалі ў рамонце буслянкі.

— Дапамагчы папрасілі камунальнікаў, і тыя адгукнуліся, — расказваў начальнік інспекцыі Аляксандр Гатоўчык. — Дырэктар УП ЖКГ Фёдар Танана накіраваў на Савецкую вышку і работнікаў. Каб умацаваць каркас, яны зрабілі драўляную абвязку гнязда. Ёсць надзея, што сёлета птушкі ў ім паселяцца.

Нават цікава, ці аблюбуе крылаты сімвал нашай краіны жыллё пасля капрамонту? Бу­дзем сачыць.

Вераніка Філановіч
Фота Мікалая Кісялёва



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.