На полях Поставщины уже началась подготовка к посевной кампании

Сельское хозяйство

Пакуль мароз трымае глебу

Едзем у бок Ёдаўцаў. У многіх месцах яшчэ ляжыць снег. А па полі недалёка ад дарогі на высокай хуткасці рухаецца самаходны апырсквальнік «Раса». Шырокія колы ўтрымліваюць агрэгат на глебе, не пакідаючы слядоў і не пашкоджваючы раслінак.

На полях Поставщины уже началась подготовка к посевной кампании
Механізатар ААТ «Камайскі-агра» Аляксандр Буката падсявае травы на «Расе»

— Падсяваць травы пачалі ў канцы лютага, — расказвала галоўны аграном ААТ «Камайскі-агра» Аксана Касякова. — Мэта падсеву — узбагаціць травастой каштоўнымі кармавымі травамі, павялічыць яго гушчыню, што будзе садзейні­чаць павышэнню прадукцыйнасці кармавых угоддзяў. Гэту работу сёлетняй вясной трэба выканаць на 1 600 гектарах. 200 з іх — паша і сенакосы, астатнія — азімыя. Выкарыстоўваем не толькі ўсюдыход «Раса», на якім, як і ў мінулыя гады, рупіцца Аляксандр Буката, але і манеўраны трактар Massey Ferguson 6713 Уладзіміра Карыцькі. Зараз спрыяльны час, пакуль мароз з ночы трымае глебу, трэба спяшацца. Для падсеву выкарыстоўваем канюшыну, цімафееўку і іх класічную сумесь. Падвозяць насенне ў поле Віктар Сінкевіч і Уладзімір Зінкевіч.

На полях Поставщины уже началась подготовка к посевной кампании
Вадзіцель Уладзімір Зінкевіч і механізатар Уладзімір Карыцька перад загрузкай насення травы ў сеялку

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.