Праз Чырвоны Крыж
Апошнім часам нераўнадушныя пастаўчане тэлефануюць у рэдакцыю і цікавяцца, як яны могуць дапамагчы бежанцам з Украіны, якія знайшлі прытулак у Беларусі. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяны Шахавай.
— Беларускі Чырвоны Крыж сочыць за развіццём падзей на тэрыторыі суседняй краіны, аналізуе сітуацыю і мабілізуе сілы абласных і раённых арганізацый для аказання гуманітарнай дапамогі перасяленцам з Украіны, якія прыбываюць у Беларусь, — расказвала Таццяна Шахава. — Арганізаваны збор сродкаў. Кожны, хто хоча дапамагчы, можа зрабіць дабрачыннае пералічэнне ў беларускіх рублях на разліковы рахунак Віцебскага абласнога Чырвонага Крыжа №BY31BLBB30150300201908001001 у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, BIC: BLBBBY2X, УНП 300201908 (назначэнне плацяжу: дапамога перасяленцам з Украіны) або праз сістэму «Разлік» (АРІП).
Сродкі першай неабходнасці можна прыносіць у раённую арганізацыю БТЧК: г. Паставы, пл. Леніна, райвыканкам, 1-ы паверх.