Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой

Здравоохранение

Усё ў руках саміх алкаголікаў

П’янства — адна з самых вострых праблем у многіх краінах свету. Як сведчыць статыстыка, колькасць залежных ад алкаголю на планеце павялічваецца з кожным годам, ад спіртнога памірае ўсё больш маладых людзей. У Беларусі амаль у 20% выпадкаў прычынай смерці грамадзян у працаздольным узросце з’яўляецца атручэнне алкаголем.

Пра тое, як абстаяць справы ў нашым раёне і што робіцца ў плане барацьбы з алкагалізмам, — у інтэрв’ю з урачом псіхіятрам-нарколагам ЦРБ Жаннай ПАПОВАЙ.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Жанна Пятроўна, наколькі актуальная праблема алкагалізацыі насельніцтва на Пастаўшчыне?

— Вельмі актуальная. Лю­дзей, якія злоўжываюць алкаголем, у нас нямала. Палохае, што сярод іх шмат маладых ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, а таксама жанчын. Хапае і грамадзян пажылога ўзросту, якія замест таго, каб быць прыкладам для іншых, становяцца на шлях алкагалізацыі. Сёння на дыспансерным уліку знаходзяцца 663 чалавекі, адзін з іх мае да таго ж наркатычную залежнасць, двое — таксічную. Гэта далёка не ўсе аматары спіртнога ў раёне. У асноўным тыя, каго выявілі ў рамках работы камісіі па справах непаўналетніх, сутыкнуўшыся з нядобранадзейнасцю ў сем’ях, у рамках кансультацый пры стацыянары ЦРБ, куды мяне выклікаюць пры ўзнікненні ў хворых розных псіхатычных расстройстваў, паскоранай вытворчасці крымінальных спраў, калі вырашаецца пытанне накіравання ў ЛПП па пастановах РАУС або калі разглядаем грамадзян на каардынацыйных саветах.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Ці змянілася колькасць залежных ад алкаголю за апошнія гады?

— Так, змянілася. Калі ў 2004 годзе я прыйшла ў наркалогію, іх было намнога больш — 1 200—1 400. Пры гэтым раней людзі рэдка звярталіся па дапамогу, мне даво­дзілася іх падоўгу шукаць. Цяпер, хоць большасць алкаголікаў і не матываваныя на выпраўленне сітуацыі, яны ахвотней ідуць да медыкаў. У тым ліку таму, што лячыцца можна ананімна. З іншага боку, на паляпшэнне статыстыкі паўплывала ўзмацненне жорсткасці Закона аб аказанні экстраннай псіхіятрычнай дапамогі. Сёння ўрачу неабходная згода самога хворага на лячэнне. Калі ён яе не дае, мы не маем права лячыць прымусова. Таму ска­заць, што ў цэлым сітуацыя палепшылася, я не магу. У раёне хапае і суіцыдаў, і атручэнняў алкаголем, шмат асоб разглядаецца на камісіі па справах непаўналетніх, каардынацыйным савеце.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Калі вы прапануеце медыцынскую дапамогу, ці многія згаджаюцца лячыцца?

— Такіх вельмі мала. Палохае, што людзі зусім не жадаюць мяняцца. Яны гавораць: «Я п’ю, як усе». Прыходзіцца прыводзіць шмат доказаў таго, чым гэта можа закончыцца, пераконваць у неабходнасці лячэння. І хоць метады аказання дапамогі ёсць, у дадзеным выпадку яны не працуюць, бо ўсё пад прымусам. А тут чалавеку неабходна змя­ніць мадэль паводзін, свой лад жыцця. Нават калі ёсць прыгавор суда, якім вынесена рашэнне аб прымусовым лячэнні ад алкагалізму, яно адбываецца з-пад палкі.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Якая дапамога аказваецца асобам з алкагольнай залежнасцю ў нашым раёне?

— Пакуль існавала наркалагічнае аддзяленне, лячэнне праводзілася амбулаторна і ў стацыянары. Аматары спіртнога прыходзілі самі, некаторых дастаўляла «хуткая», пераводзілі да нас  з рэанімацыі. Але 1 мая 2021 года аддзяленне закрылі, як мы ні стараліся захаваць яго. Такое рашэнне прынялі на рэспубліканскім узроўні. Цяпер на гэтай базе створана амбулаторна-паліклінічнае звяно. Сваім пацыентам мы прапануем або таблеткі для падаўлення цягі да алкаголю, або стацыянарнае лячэнне ў рэабілітацыйным аддзяленні Полацкай псіхіятрычнай бальніцы, або кадзіраванне метадам ТЭС-тэрапіі (яго праводжу сама). Стацыянарная дапамога па вывя­дзенні з запою аказваецца на базе псіхіятрычнай бальніцы «Слабодка» Браслаўскага раёна. Але «Слабодку» таксама, можна сказаць, закрылі. З 1 сакавіка яна не прымае жанчын, а з 10 красавіка перастане прымаць і мужчын. Сёння загадам галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама мы арыентаваныя на Лепельскую псіхіятрычную бальніцу. Акрамя таго, у штаце ЦРБ працуе псіхолаг, да якога раім звяртацца сваім хворым, каб разам са спецыялістам яны прапрацавалі праблему і знайшлі прычыну алкагалізму.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Ці шмат аматараў спіртнога адпраўляецца ў лячэбна-працоўны прафілакторый?

— Шмат. Пры тым што проста так туды не трапіш, неабходная пастанова РАУС. Яна выносіцца, калі чалавек ­здзейсніў тры адміністрацыйныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення на працягу года. Але спачатку міліцыянеры прафілактуюць яго: праводзяць гутаркі, папярэджваюць. Калі няма эфекту: грамадзянін па-ранейшаму п’е і парушае закон — узнімаецца пытанне аб накіраванні ў ЛПП. Право­дзіцца медыцынская камісія, і мы ўстанаўліваем, ці пакутуе чалавек на алкагалізм і ці мае супрацьпаказанні па стане здароўя для накіравання ў ЛПП. Пры гэтым даём магчымасць пралячыцца на месцы, каб не адбылася другая камісія. І толькі пасля яе РАУС перадае дакументы ў суд. Летась у ЛПП былі накіраваны 26 жыхароў раёна.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Наколькі эфектыўнае лячэнне ў прафілакторыі?

— На жаль, большасць пралечаных, выйшаўшы са сцен установы, бяруцца за старое. Эфект ЛПП у тым, што блізкія алкаголіка ў гэты час могуць адпачыць ад яго. Таксама прыпыняюцца адміністрацыйныя пратаколы — сям’я не губляе грошы. Ну і пакуль чалавек там знахо­дзіцца, мы ведаем, што захавана яго жыццё.

Прыкладаў, калі людзі спраўляліся з алкагольнай залежнасцю, мала. За мінулы год з паляпшэннем з уліку былі знятыя ўсяго 27 чалавек. Гэта тыя, хто пачуў ушчуванні медыкаў, родных, супрацоўнікаў міліцыі. Ёсць і такія, хто разумее, што страціў вадзіцельскія правы, работу, сям’ю, але яшчэ магчыма іх вярнуць. Калі раней пацыент павінен быў знаходзіцца на ўліку 3 гады, пакуль не будзе рэмісіі, то цяпер мы можам зняць яго ўжо праз год пры ўмове, што ён рэгулярна прыходзіць на прыём, не ўжывае алкаголь і не трапляе ў поле зроку міліцыянераў. Але, як паказвае практыка, каля паловы знятых праз некаторы час зноў да нас вяртаецца.

Что делается в Поставском районе для борьбы с алкоголизмом? Интервью с Жанной Поповой— Што, на ваш погляд, яшчэ неабходна зрабіць, каб вырашыць праблему алкагалізму?

— Мы столькі ўсяго робім! Працуюць розныя камісіі і саветы, пастаянна расказваем людзям пра шкоду п’янства і яго наступствы, прыводзім сумную статыстыку, але… На маю думку, цалкам выключыць спіртное з нашага жыцця немагчыма. Такая спроба была ў 80-я гады мінулага стагоддзя, калі ўвялі сухі закон. У адказ актывізавалася самагонаварэнне, частка насельніцтва перайшла на ўсемагчымыя сурагаты. Лічу, што ў грамадстве неабходна выхоўваць культуру ўжывання алкаголю. У людзей павінен быць нейкі асобасны рост, каб яны пачалі цаніць жыццё, зразумелі, што не варта губіць яго з-за спіртнога.

Гутарыла Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.